Сёлетні год у нашай краіне праходзіць пад знакам пяцісотгадовага юбілею з часу выхаду ў свет першай беларускай друкаванай кнігі. Таму невыпадкова гэтай знакамітай падзеі будзе прысвечаны Дзень беларускага пісьменства, які звычайна адзначаецца ў самым пачатку верасня. У гэтым годзе свята зноў вернецца ў старажытны Полацк, у мясціны, звязаныя з жыццём і творчасцю нашага знакамітага земляка Францыска Скарыны, які стаў пачынальнікам беларускага кнігадрукавання.
Сёлетні год у нашай краіне праходзіць пад знакам пяцісотгадовага юбілею з часу выхаду ў свет першай беларускай друкаванай кнігі. Таму невыпадкова гэтай знакамітай падзеі будзе прысвечаны Дзень беларускага пісьменства, які звычайна адзначаецца ў самым пачатку верасня. У гэтым годзе свята зноў вернецца ў старажытны Полацк, у мясціны, звязаныя з жыццём і творчасцю нашага знакамітага земляка Францыска Скарыны, які стаў пачынальнікам беларускага кнігадрукавання.
Гэтае свята ў Беларусі штогод адзначаецца з верасня 1994 года і стала ўжо традыцыйным. Пачынала яно свой шлях у Полацку, адкуль стагоддзі назад узяло выток нацыянальнае беларускае пісьменства. Дзень ужо з трыумфам прайшоў па гарадах, якія з’яўляюцца гістарычнымі цэнтрамі культуры, літаратуры, мастацтва – Тураў, Барысаў, Орша, Мсціслаўль, Шчучын, Рагачоў і іншыя. Двойчы День беларускага пісьменства прымаў старажытны Заслаўль.
Звычайна ў гэты дзень у горадзе, які прымае свята, адчыняюцца шматлікія кніжныя выставы і кірмашы, праводзяцца прэзентацыі новых кніг і друкаваных выданняў, ладзяцца канцэрты майстроў беларускага мастацтва, сустрэчы с пісьменнікамі і паэтамі, усюды гучыць беларуская мова, шырока дэманструецца адзінства беларускага друкаванага слова з гісторыяй і культурай беларускага народа. Нягледзячы на тое, што Інтэрнэт з кожным днём пашырае свае ўладанні, друкаваная кніга не здае свае пазіцыі ў інфармацыйным полі. Свята роднай мовы і яе друкаванага слова збірае пад свае сцягі ўсіх, хто любіць і шануе нацыянальнае культурнае і моўнае багацце, не дае яму згубіцца ў акіяне сучаснай інфармацыйнай прасторы, беражліва перадае яго ў спадчыну нашчадкам, як бясцэнны дар, як адно з складаемых беларускай дзяржаўнасці.
Кожны раз у гарады, што прымаюць свята, адпраўляюцца афіцыйныя дэлегацыі, прадстаўнікі грамадскасці, літаратуры і мастацтва з усіх куткоў рэспублікі, усе,хто асабіста жадае стаць удзельнікам свята, душой дакрануцца да гістарычнай і літаратурнай спадчыны. І ў той жа час у школах, клубах, бібліятэках, і нашага раёна ў тым ліку, праходзяць шматлікія мерапрыемствы, прысвечаныя Дню беларускага піьменства, аформляюцца інфармацыйныя стэнды і кніжныя выставы, прысвечаныя памятнай даце. Беларуская літаратура ў гэтым годзе яшчэ папоўнілася новымі друкаванымі выданнямі, новымі творамі сучасных аўтараў. Кнігавыданне не страціла актуальнасці нават, калі на змену друкаванаму слову прыйшлі электронныя сродкі масавай інфармацыі. Яны не замянілі слова, яны яго дапоўнілі пашыранай інфармацыяй. Кніга ўсё роўна жыве, застаецца надзейным сябрам для многіх чытачоў.
Літаратура і культура заўсёды ішлі поруч. Многія ўдзельнікі творчых калектываў раёна таксама беражліва захоўваюць у сваіх рэпертуарах творы беларускага народнага мастацтва і фальклору. У раёне ёсць багаты вопыт развіцця народных рамёстваў, характэрных непасрэдня для нашых мясцін, а значыць, не адыйдуць у нябыт добрыя традыцыі продкаў. Жыве і актыўна прапагандуецца нацыянальная культура ў настаўніцкім асяроддзі і ва ўстановах адукацыі. Многія жыхары нашага раёна не толькі ў свята, але і ў сваім паўсядзённым жыцці, як кажуць, не па службе, а па душы, нясуць у свет родную беларускую мову, культурную спадчыну нашага народа. Па сутнасці, большасць насельніцтва не забывае беларускую мову, хоць размаўляе і на роднай, і на рускай мовах.
Сёлета ў першыя выхадныя верасня День беларускага пісьменства на дзяржаўным узроўні збярэ сваіх прыхільнікаў у Полацку, дзе будзе прапанавана вялікая і змястоўная праграма літаратурнага свята. Намечана шмат творчых сустрэч і мерапрыемстваў, выстаў, кніжных кірмашоў. Плануецца вялікі канцэрт майстроў музычнага мастацтва Беларусі. Шматлікія госці і ўдзельнікі таксама змогуць убачыць унікальны адноўлены друкарскі станок, аналаг таго, якім нашы продкі карысталіся многа гадоў назад. Майстры народнага слова і мастацтва збяруцца, каб ўшанаваць яе вялікасць – Кнігу, адкрыць новыя старонкі беларускага пісьменства, якое ўзяло свой пачатак шмат стагоддзяў назад, але і сёння паспяхова развіваецца і ўзбагачае нашу гістарычную і культурную спадчыну.
Э.ПАТАПЧЫК.
Информацию читайте в № 245-248 от 19.08.2017 г.