Удзельнікаў ІV фестывалю гульні і гумару “Смалявіцкія пацехі” гасцінна вітаў Дом культуры пасёлка Усяж.

Адзін раз на тры гады збірае гэтае свята-конкурс калектывы гульнёвага і гумарыстычнага накірунку, якія працуюць у Смалявіцкім раёне. У гэтым годзе за званне найлепшага гульнявага гурта на  Смалявіччыне спрачаліся  шэсць прэтэндэнтаў. Гэта “Маладзічкі” (пасёлак Усяж) Усяжскага сельскага Дома культуры пад кіраўніцтвам Яўгеніі Валер’еўны Макарэвіч, “Забава” з вёскі Арэшнікі, кіруе якім  Вольга Фёдараўна Кавалевіч, “Барсукоўскія гарэзы” на чале з Інай Мікалаеўнай Пятроўскай  з аграгарадка Барсукі… “Вясёлы карагод” пад кіраўніцтвам Наталлі  Антонаўны Мазынскай  прыехаў на Усяж з  Будагова, “Пацешкі” з кіраўніком Нінай  Чэславаўнай Казлоўскай  завіталі да калег-суседзяў з вёскі Жажэлка, а “Смалёўцы”… ну, зразумела ж, — са Смалявічаў (кіраўнік — Наталля Іосіфаўна Вінцукевіч).

Ацэньваць, наколькі атрымоўваецца ў гэтых творчых калектываў захоўваць традыцыйныя гульнёвыя формы беларускіх народных святаў каляндарнага цыклу, іх  майстэрства жартаваць, гуляць у гульні, уласцівыя беларусам напрацягу шматлікіх стагоддзяў, а таксама  здольнасць творчых калектываў распрацоўваць новыя формы гульняў было прадастаўлена пачэснаму журы на чале з дырэктарам Смалявіцкага раённага метадычнага цэнтра народнай творчасці Вольгай Іванаўнай Барысенка. У складзе журы працавалі таксама начальнік аддзела культуры Смалявіцкага райвыканкама Галіна Іванаўна Харламава і дырэктар Пліскай дзіцячай музычнай школы Ларыса Аркадзьеўна Жураўлёва.

Перш, чым прыняць удзел непасрэдна ў конкурсных спаборніцтвах, удзельнікі  прадставілі свае “каманды”: гледачам і журы былі прапанаваны “візітоўкі” гуртоў. У кожнага з канкурсантаў здаўна склаўся ўласны і непаўторны стыль. Жыхары Смалявіччыны неаднойчы мелі магчымасць бачыць на святах вясёлых, вострых на язычок, “вясковых кабетак” у выкананні усяжскіх “Маладзічак”, кплівых  суседачак са Смалявічаў (у выкананні Ганны Баброўскай  і Наталлі Вінцукевіч) і кумку Алену, якая добра спявае (Алена Дзедавец). Наогул, увесь гульнявы гурт “Смалёўцы” складаецца з удзельнікаў народнага ансамбля песні “Смаляначка”. Неаднойчы перад жыхарамі Смалявічаў і раёна выступалі і “Барсукоўскія гарэзы”, адметнасцю якіх з’яўляюцца артыстызм у вышэйшай ступені  і віртуознае валоданне гармонікам Андрэя Перадзірага і вясёлыя прыпеўкі ад Людмілы Жураўскай, і будагоўскі “Вясёлы карагод”, візітнай карткай якога з’яўляецца звонкі голас Наталлі Мазынскай… Таму, напэўна, гледачы ў зале віталі ўсіх ўдзельнікаў конкурса як старых і добрых знаёмых.

У межах конкурснай праграмы гурты паказалі, як нашы продкі святкавалі Масленіцу, як спаборнічаюць за ўладу над Беларуссю Зіма і Вясна, якія іншыя святы традыцыйна святкуюцца ў нашай краіне,  якія прыказкі і прымаўкі  пра гарэлку ведаюць у беларускіх вёсках, як умеюць танчыць полечку з “інтымам” (трымаючыся за калені) вясковыя кабеты з кавалерамі, як  вызначаюцца лепшыя суседачкі-гаспадынькі, як вясковыя жанчыны ўмеюць рабіць мужчынскую працу, як мужчыны (у сваю чаргу) ведаюць, якія стравы і з чаго  гатуюць іхныя жонкі… І яшчэ шмат чаго выраблялі на сцэне гурты-ўдзельнікі творчага спаборніцтва, вымушаючы гледачоў смяяцца, спяваць, удзельнічаць у конкурсах…

Але ж кожны конкурс павінен скончыцца і мець нейкія вынікі. Не сталі  выключэннем, зразумела ж, і “Смалявіцкія пацехі”. Пачэснае трэцяе месца заняў гульнёвы гурт “Пацешкі” Жажэлкаўскага сельскага клуба. Журы было адзначана тое, што ў склад гурта ўваходзяць не толькі супрацоўнікі аддзела культуры, але і вяскоўцы, сярод якіх (вялікая рэдкасць!) мужчыны: Андрэй Машукоў і Віктар Чупікаў. Не было таксама пакінута  без увагі і тое, што ўвесь сцэнарый конкурснай праграмы гэтага гурта “Жартам і смехам па жыццёвых агрэхах” распрацаваны непасрэдна  яго ўдзельнікамі па матывах сучаснага жыцці вёскі Жажэлка (нагадаем чытачам, што менавіта ў гэтай вёсцы працуе гарэлачны завод “БелПі”).

Подробную информацию читайте в номере 57 – 58  от 16.03.2011 г.

Л.ПРАКАПЕНЯ.

На здымках: на сцэне — гульнёвы гурт “Смалёўцы (г. Смалявічы); удзельнікі гурта “Пацешкі” жартуюць “на злобу дня”; ці ўмеюць бабы плот рамантаваць? — высвятляюць “Барсукоўскія гарэзы”; агульны здымак удзельнікаў фестывалю.

Фота аўтара.