Калі надвор’е не радуе сонечнымі дзянькамі, а на вуліцы шэра і пахмурна, тут і да дэпрэсіі недалёка. А разнастаіць сваё жыццё пад сілу кожнаму з нас. Цудоўнае выйсце знайшлі жыхары вёскі Усяжа, наведаўшы ў мінулую суботу свята аптымізму “Не выжываю, а жыву”, якое адбылося ў мясцовым Доме культуры.
Зладзілі мерапрыемства супрацоўнікі вясковай бібліятэкі і Дома культуры. Галоўнымі героямі свята сталі людзі з багатым жыццёвым вопытам, на лёс якіх выпала шмат выпрабаванняў. Усе яны з гонарам прайшлі праз цяжкасці, а на мерапрыемстве шчыра дзяліліся карыснымі парадамі. Казалі і пра тое, як захоўваць аптымізм ў любых, нават самых складаных жыццёвых сітуацыях. Не давалі зажурыцца гасцям песні ды прыпеўкі ў выкананні ансамбля народнай песні Усяжскага СДК “Суседзі”. Словам, свята спраўдзіла ўсе спадзяванні арганізатараў і запрошаных гасцей, надоўга зарадзіўшы прысутных бадзёрасцю і добрым настроем.
Арганізатары мерапрыемства выражаюць падзяку Галіне Іванаўне Харламавай за транспарт для артыстаў мастацкай самадзейнасці.
Вікторыя ЖЫЛЯКОВА.
На здымку: ансамбль народнай песні Усяжскага СДК “Суседзі”.
Информацию читайте в номере 285 – 288 от 10.12.2011 г.