Да мая 2012 года пад Смалявічамі плануецца стварыць “Маёнтак пана Завальні”. Турысты з дзецьмі, завітаўшы ў госці да пана Завальні, будуць слухаць і самі ствараць казкі.
Кніга “Шляхціч Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях” створана на аснове народных легенд, сабраных і запісаных Янам Баршчэўскім. Аўтары праекта імкнуцца адрадзіць гэты жанр фальклорнай творчасці.
“Маёнтак пана Завальні” мяркуецца стварыць на пляцоўцы кінастудыі “Беларусьфільм” непадалёку ад Смалявічаў, для гэтага ідэальна падыходзіць тутэйшы куток прыроды. Госці пана Завальні (у першую чаргу дзеці і іх бацькі) атабарацца ў летніх хатках.
Галоўнымі героямі праекта стануць шляхціч Завальня і запрошаныя расказчыкі, а таксама іншыя персанажы Яна Баршчэўскага – Каваліха Аўгіння, Ваўкалак, Белая Сарока, Драўляны Дзядок. Праект распрацавала пісьменніца і паэтэса Настасся Рудзько. Аўтар ідэі “Маёнтак пана Завальні” – Дзмітрый Якутовіч.
“Мінская праўда”.
Информацию читайте в номере 285 – 288 от 10.12.2011 г.