На працягу ўсяго года ў сярэдняй школе  № 2 горада Смалявічы праходзілі мерапрыемствы, прысвечаныя 120-годдзю з дня нараджэння Максіма Багдановіча. Гэта і напісанне сачыненняў пра жыццё і творчасць паэта, экскурсіі ў літаратурны музей, конкурсы выразнага чытання твораў аўтара, кніжныя выставы, прысвечаныя паэту-юбіляру. Адно з апошніх мера- прыемстваў, якія адбыліся з гэтай нагоды — літаратурная гасцёўня “Ён застанецца непаўторным”. Яе ўдзельнікамі сталі вучні 11-х класаў, 5 “А” , 7”Б”, настаўнікі. Літаратурную гасцёўню падрыхтавала і правяла настаўніца беларускай мовы і літаратуры Галіна Мікалаеўна Графутка. 

Кожнае пакаленне нанава адкрывае для сябе вялікі свет паэзіі Багдоновіча. На некаторы час клас ператварыўся ў тэатральную сцэну, загучала родная беларуская мова, лілася беларуская песня. Дзяўчаты  спявалі без ўсякага музычнага суправаджэння, можа таму  так краналі сэрца чыстыя, звонкія дзявочыя галасы. Думаю, яны ўразілі і расчулілі не толькі мяне. 

Здавалася, сам паэт прысутнічае ў класе, апавядае пра свой жыццёвы шлях вершамі, песнямі, нават танцамі…  А са школьнай дошкі на нас глядзела “Сіксцінская Мадонна”   Рафаэля, прыціскаючы да сябе дзіця. У свой час менавіта гэтая карціна зрабіла вялікае ўражанне на паэта, яна нагадвала яму маці. Аб гэтым расказаў прысутным вучань 5 “А” класа Мацвей Албітаў.  

Разам са мною ў класе вучыцца Анастасія Васілёнак, якая была ўзнагароджана Дыпломам ІІ ступені ў конкурсе “Слова аб любімым пісьменніку”. Мяне закранулі такія радочкі з яе сачынення: 

“Маё першае знаёмства з творчасцю М. Багдановіча адбылося яшчэ ў маленстве. Спачатку  матуля  чытала мне яго вершы, а я ўважліва слухала цудоўныя радочкі. Потым пайшла ў школу і навучылася чытаць. Памятаю, што самыя першыя вершы, якія пачала чытаць, былі вершы зусім маладога Багдановіча.

Хочацца паразважаць, што значыць яго прозвішча. У самім прозвішчы “Багдановіч” прачытваецца: Богам дадзены… Менавіта таму, каб святлом твораў сваіх дапамагчы роднаму народу, ісці разам з усімі “праз церні да зорак”. Так, ён меў вялікую сілу волі і мужнасць, каб адважыцца на літаратурны подзвіг , пісаць пра Беларусь удалечыні ад яе. Як Праметэй, упарта і няспынна высякаў ён са сваіх грудзей гарачы агонь пачуццяў.

Мяне ніколі не пакідала жаданне пабываць у Ялце, горадзе, з якім навекі парадніўся наш паэт, дзе знайшоў свой апошні прытулак. І гэтым летам мы з маёй матуляй наведалі паўднёвы бераг Крыма, каб паставіць на магілу кошык прывезеных з любімай ім Беларусі незабудак — сімвал памяці, кахання і пяшчотнай дружбы. Кветкі любімаму Паэту, які яшчэ ў дзяцінстве змог паланіць мяне сваёй творчасцю, выхаваць любоў да роднага беларускага слова. Я ішла па сцяжынках, дзе калісьці ступаў ён, і маё сэрца сагравала думка, што тут ён спускаўся да мора, садзіўся на лаўцы, любаваўся гарэзлівымі марскімі хвалямі  і адпраўляў добрыя пажаданні сваёй і маёй краіне. Яго апошні прытулак у гарах. Хочацца верыць, што і цяпер ён пасылае прывітанне   Беларусі. Міжволі я прамовіла: “Добры дзень, мой любімы Паэт! Вось і знайшла я цябе. Кіпарысы ахоўваюць твой сон. Прымі, мой Пясняр, прывітанне ад далёкай, любімай табой Беларусі. Шчыра дзякую небу, зоркам, за тое, што ты ў нас ёсць.”

Не згасне зорка М. Багдановіча… 

Святлана ГУШЧЭНЯ, вучаніца 11 “Б” класа сярэдняй  школы № 2 г. Смалявічы, член гуртка “Юны журналіст”.

Информацию читайте в номере 295 – 296  от 21.12.2011 г.