“ТРАЕЦКІЯ ПЕРАЗВОНЫ” ЗАКЛІКАЮЦЬ ТВОРЦАЎ МІНСКАЙ ВОБЛАСЦІ
Конкурс творчых работ праводзіцца ў рамках ІІ-га свята “Траецкія перазвоны” сярод удзельнікаў клубаў аўтарскай песні, літаратурных аб’яднанняў, гурткоў, асобных аўтараў і выканаўцаў рознага ўзросту Мінскай вобласці.
“ТРАЕЦКІЯ ПЕРАЗВОНЫ” ЗАКЛІКАЮЦЬ ТВОРЦАЎ МІНСКАЙ ВОБЛАСЦІ
Конкурс творчых работ праводзіцца ў рамках ІІ-га свята “Траецкія перазвоны” сярод удзельнікаў клубаў аўтарскай песні, літаратурных аб’яднанняў, гурткоў, асобных аўтараў і выканаўцаў рознага ўзросту Мінскай вобласці.
Арганізатарамі выступаюць: Упраўленне культуры Мінскага аблвыканкама, адзел культуры Барысаўскага райвыканкама, дзяржаўная ўстанова “Мінскі абласны цэнтр народнай творчасці” (ДУ МАЦНТ), народны клуб кампазітараў і паэтаў “Жывіца” (ДУ МАЦНТ), Брацтва праваслаўных званароў ва імя святога Паўліна Міласцівага, школа званароў Мінскай епархіі і Барысаўская царкоўная акруга.
Мэты конкурсу:
прыцягненне ўвагі да розных аспектаў дзейнасці творчай асобы і садзейнічанне яе далейшаму развіццю;
канцэнтрацыя ўвагі грамадскасці да духоўных каштоўнасцей, павышэнне цікавасці да нацыянальных і сямейных традыцый;
папулярызацыя аматарскай творчасці;
прыцягненне ўвагі да сацыяльных праблем грамадства і прапаганда здаровага ладу жыцця;
павышэнне прэстыжу творчай асобы ў грамадстве.
Конкурс прадугледжвае наступныя намінацыі: вакальна-інструментальны жанр; лепшы званар; паэтычны жанр; выяўленчае мастацтва; фотамастацтва; дэкаратыўна-прыкладная творчасць і рамёствы; кулінарыя.
Удзельнікі спаборнічаюць у межах узроставых груп: малодшая – 6-9 гадоў; сярэдняя – 10-13 гадоў; юнацкая – 14-17 гадоў; маладзёжная – 18-30 гадоў; старэйшая – 31 і больш гадоў.
Пераможцы конкурсу, якіх журы вызначыць да 15 мая 2012 года, узнагароджваюцца дыпломамі і каштоўнымі падарункамі на заключным мерапрыемстве 9 чэрвеня 2012 года. Вынікі кулінарнага конкурсу і конкурсу званароў журы падвядзе ў дзень правядзення мерапрыемства.
Аргкамітэт бярэ на сябе выдаткі па знаходжанні і харчаванні ўдзельнікаў і гасцей свята.
Работы на конкурс прымаюцца да 1 мая 2012 года па адрасе: 220005, г. Мінск, вул. Гікалы, 4, ДУ МАЦНТ, народны клуб “Жывіца”, з пазнакай “На конкурс”, ці па адрасе электроннай пошты: [email protected].
З дадатковымі звесткамі пра конкурс і патрабаваннямі да афармлення работ можна пазнаёміцца ў “Палажэнні аб конкурсе творчых работ у рамках ІІ-га абласнога свята “Траецкія перазвоны” на сайце клуба “Жыціца” – www.zhyvica.ru.
Алег НАГОРНЫ, PR- валанцёр праекта.