“Няма лепшага фрэгата, чым кніга, – дамчыць да любых берагоў”. Цяжка прыгадаць, чыё гэта выказванне, але яно мне вельмі ўжо запала ў душу. Я бібліятэкар, і бібліятэка – мой лепшы прытулак. Камусьці, магчыма, мая прафесія ў стагоддзе высокіх тэхналогій здасца непрыкметнай, але гэта толькі на першы погляд, бо сёння складана знайсці чалавека, які б не звяртаўся за дапамогай ці парадай да кнігі. Д.С. Ліхачоў казаў: “Кніга – адно з самых вялікіх стварэнняў чалавечай культуры, і таму самае галоўнае ў культуры любой краіны – бібліятэкі”.

Вялікую частку чытачоў Усяжскай бібліятэкі складае моладзь. Таму адной з галоўных задач ў нашай рабоце з’яўляецца фарміраванне, захаванне і прапаганда сярод маладога пакалення маральных каштоўнасцей, патрыятызму, здаровага ладу жыцця, фарміраванне чалавека, які будзе ганарыцца тым, што нарадзіўся і жыве ў нашай краіне.
Менавіта такія задачы ставілі перад сабой мы з Раісай Іванаўнай Вашкевіч, выхавацелем групы падоўжанага дня Усяжскай сярэдняй школы, калі праводзілі ў бібліятэцы Дома культуры краязнаўчае падарожжа для вучняў трэціх-чацвёртых класаў “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся”.
Дзеткі прачыталі вершы пра наш родны край. Мы на цудоўным дыване-самалёце адправіліся ў падарожжа па нашай Радзіме. Зазірнулі ў мінулае і сучаснае Беларусі. Пазнаёміліся з цікавай кнігай вядомага беларускага пісьменніка Уладзіміра Караткевіча “Зямля пад белымі крыламі”. Затым на агеньчык да нас завітала Бабка-Загадка з цікавымі пытаннямі, адказы на якія школьнікі хутка адшукалі.
Наша кароткае падарожжа па родным краі скончылася, але перад вучнямі адкрыты ўсе дарогі. І значна цікавей крочыць па іх побач з кнігай.
Юлія Іванаўна АРЦІШЭЎСКАЯ, бібліятэкар Усяжскай сельскай бібліятэкі.
Информацию читайте в номере 89 – 92 от 21.04.2012 г.