У вёсцы Прылепы адзначылі свята Калядаў, якое зладзілі супрацоўнікі мясцовага сельскага клуба, а таксама загадчыца Прылепскага краязнаўчага музея В.В. Лянцэвіч.
У вёсцы Прылепы адзначылі свята Калядаў, якое зладзілі супрацоўнікі мясцовага сельскага клуба, а таксама загадчыца Прылепскага краязнаўчага музея В.В. Лянцэвіч.
Ролю калядоўшчыкаў выконвалі як дарослыя, так і прадстаўнікі малодшага пакалення, пераапранутыя ў калядных персанажаў. Яны вадзілі па вёсцы Казу, насілі калядную зорку, спявалі песні пад гармонік. У кожным доме, куды б не завітала Каляда, гучалі калядныя спевы, цёплыя пажаданні шчасця і здароўя. Гаспадары і гаспадыні ветліва сустракалі гасцей і частавалі іх рознымі прысмакамі. Вялікі дзякуй вам, жыхары вёскі Прылепы, за тое, што паважаеце даўнія традыцыі і захоўваеце іх.
С.М. САКАВЕЦ, мастацкі кіраўнік Прылепскага СК.
На здымку: Каляды ў Прылепах.
Информацию читайте в номере 7 – 10 от 12.01.2013 г.