Кожнаму пакаленню застаецца ў спадчыну тое, што было створана талентам і працавітасцю продкаў, тое, што выяўляе нацыянальнае аблічча народа, тое, што кожнае пакаленне павінна шанаваць і памнажаць. Узнаўленню традыцыйных народных каляндарна-абрадавых святаў на Смалявіччыне надаецца асаблівая ўвага. Вялікай папулярнасцю ў насельніцтва карыстаецца абрад калядавання. У народнай культуры калядоўшчыкі заўсёды ўспрымаліся як сакральныя госці і Божыя пасланнікі, якія прыносілі добрую вестку аб наступленні новага часу: нараджэнні Хрыста, абнаўленні свету, багацці і дабрабыту гаспадароў у новым годзе. Калядоўшчыкаў і сёлета чакалі ў многіх сялянскіх хатах.

Традыцыйная культура Смалявіччыны багата сваім уласным фальклорам, гумарам, песнямі і танцамі. Так, у вёсцы Жажэлка ўдзельнікі мастацкай самадзейнасці ўпрыгожылі сані і на кані з гармонікам ды песнямі аб’ехалі вёску. У кожную хату завіталі калядны персанаж Жораў, Цыган, які прадаваў хворую Кабылу, разумны Мядзведзь, што дзівіў сваім уменнем паўтараць павадкі чалавека, Паненка і Генерал, якія сварыліся і мірыліся, а гаспадары спявалі і шчодра адорвалі вясёлых калядоўшчыкаў.
У пасёлку Усяж народны фальклорны гурт “Маладзічкі” стылізаваў абрадавую гульню “Пячы ката”, якая захавалася і дзейнічае ў Смалявіцкім фальклоры толькі ў гэтым населенным пункце. Таксама па хатах пасёлка прайшліся Дзед з Казой, Механоша, Мядзведзь, а потым у СДК адбылося тэатралізаванае каляднае прадстаўленне. Наведалі калядоўшчыкаў і карэспандэнты БЕЛТА, якія былі прыемна ўражаны Калядкамі на Смалявіччыне.
В.І. БАРЫСЕНКА,дырэктар РАМЦ.
На здымках: выступленні калядоўшчыкаў у вёсцы Жажэлка..
Фота А.ВАЛАДЗЬКО.
Информацию читайте в номере 7 – 10 от 12.01.2013 г.