Сёння на пытанне, якіх сучасных беларускіх аўтараў вы ведаеце, большасць з нас адказваючы, назавуць некалькі імёнаў, а некаторых гэта пытанне і навогул прымусіць напружана думаць і ўспамінаць вядомыя творы і іх аўтараў. І справа не толькі ў тым, што людзі сталі менш чытаць, проста многія лічаць, што па-сапраўднаму цікавых, значных літаратурных твораў у Беларусі ствараецца мала. Хаця беларуская кніжная прадукцыя разнастайная.
Сёння на пытанне, якіх сучасных беларускіх аўтараў вы ведаеце, большасць з нас адказваючы, назавуць некалькі імёнаў, а некаторых гэта пытанне і навогул прымусіць напружана думаць і ўспамінаць вядомыя творы і іх аўтараў. І справа не толькі ў тым, што людзі сталі менш чытаць, проста многія лічаць, што па-сапраўднаму цікавых, значных літаратурных твораў у Беларусі ствараецца мала. Хаця беларуская кніжная прадукцыя разнастайная.
Аб тым, якія творы беларускіх аўтараў прадстаўлены ў фондзе бібліятэк, ці карыстаюцца яны попытам ў сучаснага чытача, мы вырашылі спытаць ў загадчыцы Арджанікідзеўскай бібліятэкі, якая знаходзіцца ў мікрараёне “Паўднёвы Захад” горада Смалявічы, Таццяны Канстанцінаўны Пенкінай.
— Таццяна Канстанцінаўна, якія творы сучасных беларускіх аўтараў прадстаўлены ў бібліятэчным фондзе?
— Што датычыцца беларускай прозы, то з сучасных аўтараў можна назваць: В.Казько, В.Быкава, А.Андрэева, С.Алексіевіч, Г.Далідовіча, У.Караткевіча, В.Карамазава, Л.Левановіча, М.Батракову, Н.Голубеву, С.Давідовіча, У.Гніламёдава. Беларуская паэзія – гэта А.Бачыла, Р.Баравікова, В.Шніп, В.Лукша, Я.Дашына, С.Шах, А.Разанаў, К.Цыбульскі, Е.Пяхота. Таксама нельга не ўспомніць вядомых беларускіх драматургаў: А.Дударава, А.Петрашкевіча, С.Кавалёва, У.Бутрамеева.
— Скажыце, якія творы сучаснай беларускай прозы можна назваць самымі папулярнымі і запатрабаванымі ў сучаснага чытача?
— Безумоўна, сёння самы папулярны аўтар – Васіль Быкаў і яго”Дожить до рассвета”, “Альпійская балада”, “Сотнікаў”, Круглянскі мост”. Карыстаюцца попытам гістарычныя раманы Н.Голубевай “На перепутье двух дорог”, “Радзімічы”. Не пакідаюць раўнадушнымі чытачоў творы С.Алексіевіч. Гэта гісторыя афганскай вайны “Цинковые мальчики”, апавяданне аб тэхнагеннай катастрофе дваццатага стагоддзя вачамі “маленькага чалавека” “Чарнобыльская малітва”, успаміны пра вайну тых, каму на той момант было 6-12 гадоў, “Последние свидетели”.
— А наколькі цікавая дзіцячая беларуская літаратура, ці ўступае яна па якасці, напрыклад, расійскім выданням?
— Думаю, нашы беларускія дзіцячыя выданні канкурэнтназдольныя. Дзіцячыя кнігі сёння добра праілюстраваны, радуюць вясёлымі малюнкамі, яркімі колерамі, добрай якасцю паперы і друку. Яны вельмі змястоўныя і разнастайныя. Пісьменнікі, каб зацікавіць маленькага чытача, пішуць не толькі вершы і казкі, але і загадкі, песні, скарагаворкі і пацешкі.
Подробную информацию читайте в номере 159 – 162 от 17.07.2010 г.
Наталля ТЫШКОЎСКАЯ.