Паважаныя чытачы, у Смалявіцкую цэнтральную раённую бібліятэку паступілі новыя кнігі. Прапануем Вашай увазе наступныя выданні.
Аматарам паэзіі будзе цікава прачытаць кнігу вядомага паэта А. Аўруціна “Просветление : книга поэзии”, куды ўвайшлі лепшыя вершы аўтара, створаныя больш чым за сорак гадоў творчасці. Многія з іх, напрыклад, “Грушевка”, даўно сталі хрэстаматыйнымі: па ім школьнікі пішуць сачыненні падчас алімпіяды. У кнізе шмат пранікнённых радкоў, прысвечаных прыродзе і людзям брацкіх краін.
Паважаныя чытачы, у Смалявіцкую цэнтральную раённую бібліятэку паступілі новыя кнігі. Прапануем Вашай увазе наступныя выданні.
Аматарам паэзіі будзе цікава прачытаць кнігу вядомага паэта А. Аўруціна “Просветление : книга поэзии”, куды ўвайшлі лепшыя вершы аўтара, створаныя больш чым за сорак гадоў творчасці. Многія з іх, напрыклад, “Грушевка”, даўно сталі хрэстаматыйнымі: па ім школьнікі пішуць сачыненні падчас алімпіяды. У кнізе шмат пранікнённых радкоў, прысвечаных прыродзе і людзям брацкіх краін.
Кніга В. Гузанава “Адысей з Беларусі” прысвечана першаму беларускаму консулу ў Японіі – Іосіфу Антонавічу Гузевічу. Ён першым з расійскіх вучоных пабываў у Паўднёвай Амерыцы, вывучаў флору і фауну Кітая, Філіпін, Карэі, Японіі. Гузевіч валодаў многімі замежнымі мовамі і нават склаў японска–рускі слоўнік. Ён здзейсніў кругасветнае плаванне на знакамітым фрэгаце “Палада”. Пра перыпетыі яго жыццёвага шляху і расказвае гэтая кніга, матэрыял для якой пісьменнік Гузанаў збіраў не толькі ў Расіі і Беларусі, але і ў Японіі, дзе да гэтага часу жыве памяць пра нашага земляка. Гэта кніга прызначана для шырокага кола чытачоў.
У кнігу А. А. Дзялендзіка увайшла гістарычная дыялогія (літаратурныя сцэнарыі) “Легенда пра Анастасію Слуцкую” і “Князь Міхаіл Глінскі”. Пяцьсот гадоў таму княгіня Анастасія пасля смерці мужа ўзначаліла абарону горада Слуцка ад нашэсця крымскіх татараў. Многія гарады Вялікага княства Літоўскага былі захоплены і спалены войскамі хана Баты – Гірэя, але Слуцк выстаяў.
Надзвычай трагічна склаўся лёс князя Міхаіла Глінскага. Ён быў патрыётам Вялікага княства Літоўскага, хацеў бачыць яго магутным і квітнеючым, для гэтага імкнуўся абмежаваць ўладу паноў – рады, якія пазбаўлялі свабоды дзеяння вялікага князя. Ворагі выступілі супраць Глінскага, і ён прайграў, быў пазбаўлены ўсіх высокіх пасад і прывілеяў. Паддаўшыся крыўдзе і ўласным амбіцыям, Міхаіл ступіў на шлях здрады – зрабіў памылку, якая пацягнула за сабой іншыя.
Гістарычны нарыс З. Дзядзюк “Леў” апавядае пра плённае жыццё і дзейнасць выдатнага дзяржаўнага дзеяча, мудрага дыпламата, палітыка, прыхільніка прававой дзяржавы, мецэната, канцлера Вялікага княства Літоўскага Льва Сапегі, велічная постаць якога сёння з’яўляецца яскравым прыкладам служэння народу, Радзіме, адстойвання яе суверэнітэту, назапашвання, памнажэння, захавання духоўных скарбаў. Выданне адрасуецца шырокаму колу чытачоў.
У кнізе вядомага вучонага, прафесара А. Мальдіса “Соотечественники: очерки о белорусах и уроженцах Беларуси, обогативших мировую культуру” расказваецца аб нашых продках і сучасніках, якія праславіліся за межамі беларускіх зямель, пачынаючы з 15-га стагоддзя.
Аб малавядомых фактах жыцця выдатных людзей расказвае новая кніга лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь А. Марціновіча “Сполахі далёкіх зарніц: гісторыя ў асобах” – гэта працяг яго шматтомнай гісторыі Беларусі ў асобах “Хто мы. Адкуль мы”. Аўтар надзіва захапляльна і пераканаўча сведчыць, наколькі цесна перапляліся лёсы беларускага і іншых народаў.
Яшчэ адна кніга А.Марціновіча – “Свечка на золкім ветры: эсэ” з серыі “Гісторыя ў асобах”. Вы не ведаеце, хто быў першым прыродазнаўцам на Беларусі, і нічога не чулі пра Паўлаўскую рэспубліку? Хочаце ведаць, чым знакаміты род Нарбутаў? Не здагадваецеся, што ля вытокаў Харкаўскага тэатра стаяў беларус? Тады звярніце, калі ласка, увагу на гэта выданне.
Пра прыгоды і выпрабаванні юных герояў апавядае кніга А. М. Федарэнкі, куды ўвайшлі вострасюжэтныя аповесці “Шчарбаты талер” і “Афганская шкатулка”. У першай рассказваецца, як дзеці, знайшоўшы старую карту – схему і тры загадкавыя талеры, бяруцца ў час канікулаў шукаць напалеонаўскі скарб. Падзеі другой таксама звязаны з пошукам, але на гэты раз – афганскай шкатулкі.
Чакаем вас у Смалявіцкай цэнтральнай раённай бібліятэцы з 10.00 да 19.00.
Н. С. РОШЧЫНА, бібліёграф Смалявіцкай цэнтральнай раённай бібліятэцы.
Информацию читайте в № 85-88 от 22.03.2017 г.