У дзяржаўнай установе адукацыі “Забалацкая сярэдняя школа” для вучняў 10-11 класаў прайшоў незвычайны ўрок, прысвечаны нашай Радзіме. Каб бліжэй дакрануцца да яе прыгажосці і таямніц, вучні і іх класныя кіраўнікі Алеся Аляксандраўна Макась і Святлана Міхайлаўна Шчасновіч вырашылі “намаляваць” партрэт нашага Смалявіцкага раёна.  І трэба сказаць, іх “малюнак” выйшаў даволі прывабным.

 

У дзяржаўнай установе адукацыі “Забалацкая сярэдняя школа” для вучняў 10-11 класаў прайшоў незвычайны ўрок, прысвечаны нашай Радзіме. Каб бліжэй дакрануцца да яе прыгажосці і таямніц, вучні і іх класныя кіраўнікі Алеся Аляксандраўна Макась і Святлана Міхайлаўна Шчасновіч вырашылі “намаляваць” партрэт нашага Смалявіцкага раёна.  І трэба сказаць, іх “малюнак” выйшаў даволі прывабным.

У іх атрымалася раскрыць прыгажосць Смалявіччыны з розных бакоў, прадэманстраваўшы, якія багатыя і цікавыя мясціны ў нашым раёне, чым ганарыцца наша малая бацькаўшчына. «Партрэт Смалявіцкага раёна» ўключыў у сябе  ўсе слаўныя традыцыі, дасягненні ў аграпрамысловай сферы, галіне культуры, сельскай гаспадарцы, адукацыі і г.д.

Вандраванне па Беларусі працягнулася і вучні ўспомнілі заслужаных дзеячаў навукі і культуры, якія ўнеслі вялікі ўклад у яе развіццё. Сярод першых найбольш значных імён прагучала імя Францыска Скарыны, якое неразрыўна звязана з беларускім кнігадрукаваннем, якому ў гэтым годзе споўнілася 500 гадоў. З гэтай нагоды ў Полацку адзначалася свята беларускага пісьменства і друку. Таксама вучні ўспомнілі сваю паездку ў гэты горад, дзе пазнаёмілася з яго гісторыяй і культурай. Немалаважна і тое, што ў мінулым навучальным годзе вучні школы таксама прынялі актыўны ўдзел у працягу працы Францыска Скарыны. Так, Марыя Дамброўская ўдзельнічала ў раённым конкурсе “Жывая класіка”, прысвечаным 500-годдзю кнігадрукавання.

Напрыканцы ўрока вучні адказалі на пытанні віктарыны  “Знаўцы роднага краю”. Пытанні былі вельмі цікавымі і рознабаковымі. Так, вучні павінны былі адказаць, як імя старшыні Смалявіцкага райвыканкама, якія назвы ў раённай газеты і футбольнага клуба, імя якога героя носіць піянерская дружына школы і гэтак далей. Калі гэта вядома амаль кожнаму, то пытанні, якая гаспадарка раёна першай скончыла жніво ў гэтым годзе, ці як імя лепшага камбайнёра на 21 жніўня 2017 года, выклікалі пэўныя складанасці, але не ў тых вучняў, хто чытае “Край смалявіцкі”.   

На першы ўрок да старшакласнікаў завітаў ветэран Узброеных Сіл Беларусі, які служыў у авіяцыйных войсках, ваенны журналіст , чые эпізоды ваеннай службы знайшлі адлюстраванне ў яго літаратурнай творчасці, Георгій Міхайлавіч Пляц. Для вучняў ён раскрыў рысы “Смалявіччыны літаратурнай”.

– Асноўнай мэтай нашага ўрока было фарміраванне ў вучняў імкнення быць карысным людзям, роднаму гораду, раёну, краіне, – падвяла вынікі ўрока Алеся Аляксандраўна, – а таксама раскрыць асноўныя накірункі і дасягненні міралюбівай палітыкі Беларусі. Лічу, у нас гэта атрымалася. Нашы вучні – патрыёты сваёй Радзімы, якія любяць і шануюць свой край, таму ўрок прайшоў на светлай і пазітыўнай хвалі.

Кар. “КС”.

Информацию читайте в № 273-276 от 13.09.2017 г.