Дзеці з аздараўляльнага летняга лагера Верхменскай сярэдняй школы імя В.А. Тумара наведалі Алесінскую сельскую бібліятэку падчас экскурсіі “Кніга – краіна цудаў” (на фото).
Гасцям расказалі аб узнікненні бібліятэк на тэрыторыі Беларусі і Смалявіцкага раёна, аб гісторыі Алесінскай бібліятэкі. Адменную цікавасть выклікаў аповед аб тым, як выглядала першая кніга, як яна змянілася за доўгае жыццё, застаўшыся не толькі надзейнай крыніцай інфармацыі, але і сапраўдным сябрам для кожнага чытача.
Дзецям былі раздадзены кнігі, у якіх яны былі павінны знайсці верш, загадку, прыказку пра кнігу, а потым гучна і выразна прачытаць.
Кар. “КС”.