Калі ў мінулым годзе сельгаспрадпрыемствы раёна намалацілі каля дзесяці тысяч тон зерня кукурузы, то ў гэтым годзе — больш за дваццаць шэсць тысяч тон. Гэта — выдатны вынік. Але ж вядома, што проста сабраць ураджай — гэта яшчэ толькі паўсправы. Неабходна рацыянальна, з максімальнай карысцю ім распарадзіцца. Што датычыць кукурузнага зерня, то адным са шляхоў яго выкарыстання з’яўляецца плюшчэнне.

Калі ў мінулым годзе сельгаспрадпрыемствы раёна намалацілі каля дзесяці тысяч тон зерня кукурузы, то ў гэтым годзе — больш за дваццаць шэсць тысяч тон. Гэта — выдатны вынік. Але ж вядома, што проста сабраць ураджай — гэта яшчэ толькі паўсправы. Неабходна рацыянальна, з максімальнай карысцю ім распарадзіцца. Што датычыць кукурузнага зерня, то адным са шляхоў яго выкарыстання з’яўляецца плюшчэнне.

Тэхналогія плюшчэння з адначасовым кансерваваннем вільготнага збожжа кукурузы — адна з самых эканамічных і прадуктыўных пры нарыхтоўцы канцэнтраванага корму. Яна дазваляе пачаць уборку ў стадыі васковай спеласці збожжа пры вільготнасці 35 – 40 працэнтаў. У гэты перыяд яно ўтрымлівае максімальную колькасць пажыўных рэчываў, таму ўраджайнасць з аднаго гектара павялічваецца да 10 працэнтаў (у параўнанні з уборкай у фазе тэхнічнай спеласці). Пры сушцы з вільгаццю выпараецца частка пажыўных рэчываў, і чым больш інтэнсіўна ідзе працэс, тым менш пажыўная каштоўнасць збожжа.

Уборку ўраджаю можна пачынаць на 10 – 15 дзён раней звычайных тэрмінаў, што важна для нашага рэгіёну з няўстойлівым кліматам. Акрамя таго, прыбраныя палі можна выкарыстоўваць як папярэднік пад азімыя культуры. Пагодныя ўмовы не аказваюць вырашальнага значэння пры ўборцы; збожжа, прызначанае для плюшчэння, не патрабуе папярэдняй ачысткі пасля абмалоту. Адпадае неабходнасць драбніць збожжа пасля сушкі, гэта значыць, выключаецца адна са стадый падрыхтоўкі корму. Нераўнамернае паспяванне збожжа не абцяжарвае яго апрацоўку, выкарыстоўваюцца і недаспелыя, і дробныя, і пашкоджаныя зярняты. Дапускаецца наяўнасць насення пустазельнай травы. Не патрабуецца сушка збожжа, што значна эканоміць расход энергарэсурсаў. Плюшчэнне зерня кукурузы з’яўляецца выгадным і ў плане эканомікі.

Важна і тое, што плюшчанае зерне паўней засвойваецца жывёламі, бо адбываецца частковае ферментатыўнае расшчапленне, дэкстрынізацыя крухмалу, растварэнне пратэінавых абалонак крухмальных зерняў у выніку біяхімічных і мікрабіялагічных працэсаў. Гэта павышае пажыўную каштоўнасць і засваяльнасць корму.

Па дадзеных упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Смалявіцкага райвыканкама плюшчэнне зерня кукурузы праводзілі чатыры сельскагаспадарчыя прадпрыемствы раёна: ПСУП “Азярыцкі – Агра”, АССП “Першамайскі” ААТ “БелАЗ”, РДУП “Шыпяны – АСК” і ДП “ЖодзінаАграПлем- Эліта”. Усяго сельгаспрадпрыемствы правялі плюшчэнне 3087 тон зерня, у тым ліку кукурузы — 2277 тон. Так, у ПСУП “Азярыцкі – Агра” праведзена плюшчэнне 1210 тон зерня, у тым ліку кукурузы — 400 тон, у АССП “Першамайскі” — 877 тон кукурузнага зерня, у РДУП “Шыпяны – АСК і ДП “ЖодзінаАграПлемЭліта — па 500 тон зерня кукурузы.

У ПОЛІ

Позняя восень паспрыяла вяскоўцам у такой справе, як пад’ём зябліва.

Па стану на 21 лістапада заданне па пад’ёму зябліва ў раёне выканана на 96 працэнтаў. Усяго гэта работа праведзена на 18802 гектарах. На 100 працэнтаў справіліся з заданнем у ЗП “Штотц Агра – Сервіс”, ПСУП “Азярыцкі – Агра”, АССП “Першамайскі” ААТ “БелАЗ”, ААТ “Смалявіцкі райаграсервіс”, ПСУП “Смалявічы – Сузон”. У ААТ “Смалявіцкая бройлерная птушкафабрыка” план па пад’ёму зябліва выкананы на 91 працэнт, у ДП “ЖодзінаАграПлем- Эліта” — на 88 працэнтаў, у РСУП “Пятровічы” — на 80 працэнтаў.

Важны клопат — вывазка і ўнясенне арганічных угнаенняў пад яравую сяўбу 2012 года. Па стану на 21лістапада на палі сельгаспрадпрыемстваў раёна вывезена 183105 тон арганікі, унесена — 125802 тоны. Астатак арганікі на фермах — 29 тысяч тон.

Уладзімір МІХАЙЛОЎСКІ.

Информацию читайте в номере 271 – 272  от 23.11.2011 г.