Па аператыўнай інфармацыі камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванню Мінаблвыканкама за тры дні снежня, жывёлаводы Смалявіччыны па такім паказчыку, як надой ад каровы за дзень, займаюць трэцяе месца ў вобласці.

 

Па аператыўнай інфармацыі камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванню Мінаблвыканкама за тры дні снежня, жывёлаводы Смалявіччыны па такім паказчыку, як надой ад каровы за дзень, займаюць трэцяе месца ў вобласці.

Сярод дваццаці двух раёнаў найвышэйшы паказчык у Нясвіжскага, дзе надой ад фуражнай каровы складае 17,01 кілаграма, што, аднак, на 0,06 кілаграма меней, чым на тую ж дату мінулага года і на 0,08 кілаграма меней, чым было даведзена заданнем. На другім месцы — Дзяржынскі раён, дзе надой ад каровы складае 16,5 кілаграма, што на 1,04 кілаграма больш, чым на тую ж дату 2010 года і на 0,43 кілаграма больш, чым было даведзена заданнем. Нашы землякі – жывёлаводы забяспечылі надой вагой 15,94 кілаграма ад каровы. Гэты паказчык на 0,93 кілаграма вышэй, чым мінулагодні і на 0,1 кілаграма больш, чым было даведзена заданнем.

Акрамя ўжо названых, звыш пятнаццаці кілаграмаў малака ад фуражнай каровы за дзень мелі яшчэ тры раёны: Слуцкі (15,89 кілаграма), Клецкі (15,68 кілаграма) і Мінскі (15,09 кілаграма).

Ад дзесяці да пятнаццаці кілаграмаў малака ад каровы за дзень мелі ў Барысаўскім раёне (11,25 кілаграма), Вілейскім раёне (10 кілаграмаў), Капыльскім раёне (10,72 кілаграма), Лагойскім раёне (10,82 кілаграма), Любанскім раёне (10,98 кілаграма), Маладзечненскім раёне (10,69 кілаграма), Салігорскім раёне (11,25 кілаграма), Старадарожскім раёне (11,26 кілаграма), Стаўбцоўскім раёне (12,65 кілаграма), Уздзенскім раёне (11,1 кілаграма).

Меней, чым дзесяць кілаграмаў, сутачны надой ад каровы мелі шэсць раёнаў: Бярэзінскі (9,85 кілаграма), Валожынскі (9,16 кілаграма), Крупскі (7,66 кілаграма), Мядзельскі (7,84 кілаграма), Пухавіцкі (9,21 кілаграма) і Чэрвеньскі (9,89 кілаграма).

У цэлым па вобласці сярэднесутачны надой ад каровы склаў 12,07 кілаграма, што на 0,37 кілаграма больш, чым на тую ж дату 2010 года, але на 0,04 кілаграма меней, чым было даведзена заданнем.

ЛІДЭРЫ РАЁНА…

Зыходзячы са зводкі ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Смалявіцкага райвыканкама за 4 снежня, на пачатку месяца найвышэйшы — 18,36 кілаграма малака — надой ад каровы маюць жывёлаводы ДП “ЖодзінаАграПлемЭліта”. Гэты паказчык у гаспадарцы на 0,85 кілаграма больш, чым на тую ж мінулагоднюю дату. У АССП “Першамайскі” ААТ “БелАЗ” сутачны надой ад каровы склаў 18,12 кілаграма (“плюс” 1,7 кілаграма да мінулагодняга паказчыка). Самая істотная — 2,04 кілаграма малака — прыбаўка адносна мінулага года на ПСУП “Азярыцкі – Агра”. Сутачны надой ад каровы тут склаў 17,5 кілаграма.

… І ГАСПАДАРАК

На кожным сельгаспрадпрыемстве можна выдзеліць малочнатаварныя фермы і комплексы, што на фоне астатніх забяспечылі найвышэйшы надой ад фуражнай каровы. 

Найвышэйшы паказчык не толькі па ДП “ЖодзінаАграПлем- Эліта”, але і ў раёне забяспечылі жывёлаводы МТК “Комплекс”. Сутачны надой ад каровы тут склаў 24,42 кілаграма малака ад каровы, што на 3,8 кілаграма больш, чым у мінулым годзе. Першае месца ў ПСУП “Азярыцкі – Агра” і другое па раёну займае малочнатаварны комплекс “Вішня”. Тут надаілі 22,44 кілаграма малака ад каровы, што на 0,9 кілаграма больш, чым у мінулым годзе.

Адзначым, што і “Комплекс”, і “Вішня” — сучасныя комплексы па атрыманні малака, нядаўна пабудаваныя па прэзідэнцкай праграме.

На ААТ “Смалявіцкая бройлерная птушкафабрыка” ферма-лідэр — МТФ “Юр’ева”, дзе мелі 21,14 кілаграма малака ад каровы, што на 1,7 кілаграма больш, чым у мінулым годзе. У АССП “Першамайскі” лідзіруе МТФ “Слабада”, дзе мелі 18,97 кілаграма малака ад каровы, што на 3,2 кілаграма больш, чым на тую ж дату мінулага года. Са значным адрывам у параўнанні з астатнімі фермамі гаспадаркі на ЗП “Штотц Агра – Сервіс” лідзіруе МТФ “Масцішча”, дзе надаілі 17,11 кілаграма малака ад каровы, што на 0,7 кілаграма меней, чым на тую ж дату 2010 года. І ў ААТ “Смалявіцкі райаграсервіс” жывёлаводы МТФ “Каменка” забяспечылі на некалькі кілаграмаў вышэйшы, чым на астатніх фермах сельгаспрадпрыемства, сутачны надой ад каровы — 16,98 кілаграма, што на 1,9 кілаграма болей, чым мінулагодні паказчык. Сярод ферм РДУП “Шыпяны – АСК” найвышэйшы надой на МТФ “Алесіна” — 16,9 кілаграма, што на 0,3 кілаграма меней, чым у мінулым годзе.

Валавы надой з усіх фермаў раёна за дзень склаў 116,105 тоны, што адпавядае 113 працэнтам да аналагічнага мінулагодняга паказчыка.

Уладзімір МІХАЙЛОЎСКІ.

Информацию читайте в номере 283 – 284  от 7.12.2011 г.