Першае, што кідаецца ў вочы пры аналізе інфармацыі аб вытворчасці малака ў гаспадарках Смалявіцкага раёна за 22 студзеня гэта значны станоўчы рывок, які зрабілі спецыялісты і жывёлаводы ЗП “Штотц Агра-Сервіс”. З зацяглага адмоўнага піке гаспадарка ў гэтым годзе выбілася ў моцныя “сераднякі”. Так, 22 студзеня бягучага года надой ад каровы складаў тут у сярэднім 16,1 кілаграма, а на тую ж дату мінулага года — толькі 11,65 кілаграма (рост — 4,46 кілаграма). З пачатку месяца надой ад каровы склаў 341,95 кілаграма, што на 90,67 кілаграма больш, чым у мінулым годзе. Можна парадавацца за жывёлагадоўчую галіну гаспадаркі, якая змагла мабілізавацца і перавесці ўсе схаваныя пасівы ў актыў, забяспечыўшы з пачатку месяца рост валавага надою на ўзроўні 133 працэнтаў.

Адзначым, што ўсе восем гаспадарак грамадскага сектара дэманструюць рост і павялічваюць вытворчасць малака. Валавы надой з пачатку месяца ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года ў АССП “Першамайскі” ААТ “БелАЗ” склаў 125 працэнтаў, у ПСУП “Азярыцкі – Агра” — 122 працэнты, у РСУП “Пятровічы” — 116 працэнтаў, у ААТ “Смалявіцкі райаграсервіс” — 113 працэнтаў, у ААТ “Смалявіцкая бройлерная птушкафабрыка” — 112 працэнтаў, у РУП “Шыпяны – АСК” — 102 працэнты.

Па такім важным паказчыку, як надой ад каровы, за апошні дзень усе прадпрыемствы таксама дэманструюць станоўчую дынаміку. Мы ўжо назвалі дадзеныя па ЗП “Штотц Агра-Сервіс”, а сярод астатніх гаспадарак найвышэйшы надой ад фуражнай каровы маюць у АССП “Першамайскі” — 20,54 кілаграма, што на 1,89 кілаграма больш, чым на тую ж дату мінулага года. За імі ідуць ДП “ЖодзінаАграПлемЭліта”, дзе надой ад каровы склаў за апошні дзень 20,1 кілаграма (“плюс” 0,97 кілаграма) і ПСУП “Азярыцкі – Агра” — 18,9 кілаграма (“плюс” 3,13 кілаграма). 17,01 кілаграма складае надой ад фуражнай каровы ў РДУП “Шыпяны-АСК”, што на 0,72 кілаграма больш, чым у мінулым годзе. На ААТ “Смалявіцкая бройлерная птушкафабрыка” надой ад каровы склаў роўна 17 кілаграмаў, што на 0,64 кілаграма больш, чым у мінулым годзе. Больш сціплыя вынікі ў ААТ “Смалявіцкі райаграсервіс” і РСУП “Пятровічы”, дзе надой ад каровы склаўся, адпаведна, на ўзроўні 14,61 кілаграма ( “плюс” 1,56 кілаграма) і 12 кілаграмаў (“плюс” 1,12 кілаграма).

У цэлым па раёне надой ад фуражнай каровы за апошні дзень склаў 17,88 кілаграма, што на 1,73 кілаграма больш, чым на тую ж мінулагоднюю дату і на 0,09 кілаграма больш, чым у папярэдні дзень. Надой ад фуражнай каровы з пачатку месяца ў сярэднім па раёне склаў 383,93 кілаграма, што на 36,47 кілаграма больш, чым за той жа перыяд мінулага года. Валавы надой з пачатку месяца ў грамадскім сектары жывёлагадоўлі склаў 113 працэнтаў да такога ж перыяду 2011 года, а рэалізацыя малака ўзрасла да 116 працэнтаў пры таварнасці 93 працэнты.

Па словах намесніка начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання па жывёлагадоўлі Смалявіцкага райвыканкама Васілія Уладзіміравіча Броўкіна, асноўны фактар поспеху — гэта, вядома ж, харчаванне жывёл. Добра збалансаваныя кармы, несумненна, даюць высокія вынікі ў прадукцыйнасці жывёл. Вядома, што пры недахопе ў рацыёнах энергіі, лёгказасваяльных вугляводаў, мінеральных рэчываў і вітамінаў, тлушч і пратэіны пачынаюць расходвацца на энергетычныя патрэбы жывёлы, што прыводзіць да рэзкай страты жывой масы, і, натуральна, ўплывае на колькасць і тлустасць малака. Таму асноўная задача ўладальніка — забеспячэнне жывёл высакаякаснымі кармамі і рэгулярнае выкарыстанне вітамінна-мінеральных дабавак. Вядома ж, ёсць і шэраг іншых фактараў — ад вытворчай дысцыпліны працаўнікоў да селекцыйнай работы. Ды і надвор’е ў гэтым годзе паспрыяла, бо зіма цяплейшая, чым папярэдняя.

Уладзімір МІХАЙЛОЎСКІ.

Информацию читайте в номере 19 – 20 от 25.01.2012 г.