Аналізуючы асноўныя вытворчыя паказчыкі галіны жывёлагадоўлі Смалявіцкага раёна за студзень – чэрвень 2012 года, можна адзначыць, што ў цэлым намечаныя арыенціры дасягнуты.
Аналізуючы асноўныя вытворчыя паказчыкі галіны жывёлагадоўлі Смалявіцкага раёна за студзень – чэрвень 2012 года, можна адзначыць, што ў цэлым намечаныя арыенціры дасягнуты.
Так, раёну было даведзена заданне забяспечыць сярэднесутачныя прывагі буйной рагатай жывёлы да 650 грамаў. Вынік па гэтаму паказчыку — 652 грамы. Але ж у разрэзе асобных сельгаспрадпрыемстваў вынікі даволі розныя. Так, калі ў чацвёркі лідараў сярэднесутачныя прывагі БРЖ атрыманы вышэй за даведзенае заданне (ААТ “Смалявіцкі райагарсервіс” — 738 грамаў (+11 грамаў да 2011 года); ААТ “Смалявіцкая бройлерная птушкафабрыка” — 714 грамаў (+5 грамаў да 2011 года); АССП “Першамайскі” ААТ “БелАЗ” — 668 грамаў (+80 грамаў да 2011 года); ПСУП “Азярыцкі – Агра” — 665 грамаў (+1 грам да 2011 года), то астатнія гаспадаркі не выйшлі на даведзены раёну паказчык. Жывёлаводы РУП “Шыпяны – АСК” забяспечылі сярэднесутачныя прывагі БРЖ ў 637 грамаў (+5 грамаў да 2011 года), ДП “ЖодзінаАграПлемЭліта” — 612 грамаў (+36 грамаў да 2011 года), РСУП “Пятровічы” — 524 грамы (+34 грамы да 2011 года). А на ЗП “Штотц Агра – Сервіс” нават не змаглі дасягнуць уласнага мінулагодняга паказчыка. На замежным прадпрыемстве сярэднесутачныя прывагі БРЖ склалі 545 грамаў, што на 80 грамаў меней, чым у адпаведным перыядзе 2011 года.
Валавы надой малака ў сельгаспрадпрыемствах раёна за шэсць месяцаў пры даведзеным заданні ў 35175 тон склаў 35994 тоны, ці 111,6 працэнта да адпаведнага мінулагодняга паказчыка. Усе гаспадаркі без выключэння надаілі малака больш, чым за першыя шэсць месяцаў мінулага года. Так, на ЗП “Штотц Агра – Сервіс” надаілі 2539 тон малака (129 працэнтаў да 2011 года), у ПСУП “Азярыцкі – Агра” — 7460 тон (117,5 працэнта), у АССП “Першамайскі” — 3111 тон (118 працэнтаў), у ААТ “Смалявіцкая бройлерная птушкафабрыка” — 6852 тоны (107,9 працэнта), у ААТ “Смалявіцкі райаграсервіс” — 2201тону (118,3 працэнта), у РУП “Шыпяны – АСК” — 2680 тон (105,2 працэнта), у РСУП “Пятровічы” — 1525 тон (120,6 працэнта), у ДП “ЖодзінаАграПлемЭліта” — 9626 тон (103,8 працэнта).
Таварнасць малака ў сярэднім па раёну склала 91,6 працэнта, што даволі добры паказчык. Найвышэйшая таварнасць — 93,5 працэнта — ў РСУП “Пятровічы”, а самая нізкая — 90,3 працэнта — у ААТ “Смалявіцкая бройлерная птушкафабрыка”.
Але найбольш яскрава дасягненні гаспадарак ілюструе такі паказчык, як надой малака ад каровы за шэсць месяцаў. У цэлым па раёну, пры заданні 3338 кілаграмаў, ён склаў 3393 кілаграмы, што на 386 кілаграмаў больш, чым за такі ж мінулагодні перыяд. На першым месцы па гэтаму паказчыку — АССП “Першамайскі”, дзе надаілі 3785 кілаграмаў, што на 593 кілаграмы больш, чым за такі ж мінулагодні перыяд. На другім месцы — ДП “ЖодзінаАграПлем- Эліта”, дзе надой малака ад каровы склаў 3769 кілаграмаў (+353 кілаграмы). На трэцім месцы — ПСУП “Азярыцкі – Агра”, дзе надаілі 3415 кілаграмаў малака ад каровы (+641 кілаграм). Можна сказаць, што раён выканаў заданне менавіта дзякуючы названым тром гаспадаркам, бо ў астатніх паказчыкі ніжэй за даведзеныя раёну. Так, у РУП “Шыпяны – АСК” за паўгода надой ад каровы склаў 3334 кілаграмы (+149 кілаграмаў), у ЗП “Штотц Агра – Сервіс” — 3165 кілаграмаў (+765 кілаграмаў), у ААТ “Смалявіцкі райаграсервіс” — 3117 кілаграмаў (+478 кілаграмаў), у РСУП “Пятровічы” — 2410 кілаграмаў (+385 кілаграмаў). Асобна адзначым ААТ “Смалявіцкая бройлерная птушкафабрыка”, дзе надой ад каровы за паўгоддзе хоць і блізкі да сярэднераённага — 3265 кілаграмаў — але меншы, чым за адпаведны перыяд 2011 года на 4 кілаграмы.
Адным з рэзерваў далейшага паляпшэння паказчыкаў у сферы жывёлагадоўлі з’яўляецца работа ў напрамку памяншэння невытворчага выбыцця цёлак. Напрыклад, на ДП “ЖодзінаАгра- ПлемЭліта” з пачатку года па розных прычынах выбыла 294 цёлкі, што складае 38 працэнтаў ад народжаных і закупленых у насельніцтва. У РСУП “Пятровічы” невытворчае выбыццё цёлак склала 42 галавы (34 працэнты), у ААТ “Смалявіцкая бройлерная птушкафабрыка” — 150 галоў (26 працэнтаў), у РУП “Шыпяны – АСК” — 59 галоў (24 працэнты), у ЗП “Штотц Агра – Сервіс” — 44 галавы (24 працэнты). Найменшае невытворчае выбыццё цёлак у АССП “Першамайскі” — 29 галоў, што складае 10 працэнтаў ад народжаных і закупленых у насельніцтва з пачатку года, і ў ПСУП “Азярыцкі – Агра” — 92 галавы (15 працэнтаў). У цэлым па раёну нарадзілася 3025 цёлак, а невытворчае выбыцце склала 757 галоў (25 працэнтаў).
Адзначым, што па выніках паўгоддзя ў жывёлагадоўлі наш раён працягвае заставацца ў шэрагу лідараў Мінскай вобласці.
Уладзімір МІХАЙЛОЎСКІ.
Информацию читайте в номере 157-160 от 14.07.2012 г.