ВЁСКА РОДНАЯ — САМАЯ ПРЫГОЖАЯ
11 жніўня 2012 года ў вёсцы Трубічына Усяжскага сельсавета адбылося свята вёскі пад назвай “Вёска родная – самая прыгожая”. У рамках свята прайшоў раённы семінар- практыкум культасветработнікаў з удзелам дырэктараў СДК, загадчыкаў СК, мастацкіх кіраўнікоў. Пачалося мерапрыемства з асвячэння крыжа на ўездзе ў вёску Трубічына настаяцелем царквы Усяжскага прыходу “Увядзення Божай Маці ў Храм” айцом Дзмітрыем.

На цэнтральнай вуліцы вёскі разгарнулася імправізаваная сцэнічная пляцоўка, дзе работнікі і ўдзельнікі мастацкай самадзейнасці Усяжскага СДК ладзілі святочны канцэрт. Старшыня Усяжскага сельвыканкама Уладзімір Дзям’янавіч Лютко павіншаваў усіх жыхароў са святам.
Таксама з віншаваннямі да жыхароў звярнуліся начальнік аддзела культуры Смалявіцкага райвыканкама Галіна Іванаўна Харламава, дырэктар раённага арганізацыйна-метадычнага цэнтра Вольга Іванаўна Барысенка.
Потым былі адзначаны самыя актыўныя жыхары вёскі, якія ўносяць вялікі ўклад у развіццё і добраўпарадкаванне населенага пункта. Для гасцей і жыхароў вёскі была разгорнута выстава па дэкаратыўна-прыкладному мастацтву мясцовых майстроў “З вясковых хат”. Гульнёва-забаўляльная праграма з удзелам народнага фальклорнага гурта Усяжскага СДК “Маладзічкі” паказала прыгажосць народнага гумару, спрыяла добраму настрою і актыўнасці гледачоў.
Удзельнікаў семінара вельмі ўразіла, як самі жыхары падрыхтавалі і ўпрыгожылі сваю вёску да свята: добраўпарадкаваная тэрыторыя, арыгінальна зробленыя з прыроднага матэрыялу імправізаваныя ўваходныя вароты, рознакаляровыя віншаванні і запрашэнні на свята, розная гумарыстычная рэклама і інш. Жыхароў і гасцей мерапрыемства частавалі сваімі прысмакамі лепшыя гаспадыні з аматарскага аб’яднання “У коле сяброў” Усяжскага СДК.
Нашы маленькія вёсачкі, такія як Трубічына, у якіх жывуць шчырыя і працавітыя людзі, заслугоўваюць таго, каб іх гісторыю, іх спадчыну заўважалі, захоўвалі і праслаўлялі.
Уладзімір ГАЎРЫКАЎ, рэжысёр РАМЦ.
На здымках: жыхароў вёскі віншуе са святам У.Дз.Лютко; спяваюць «Маладзічкі».
Фота аўтара.
Информацию читайте в номере 187 – 190 от 18.08.2012 г.