На працягу некалькіх месяцаў у сёлетнім годзе ў раёне праводзіўся агляд-конкурс па добраўпарадкаванню і навядзенню парадку сярод населеных пунктаў, падведамасных тэрыторый суб’ектаў гаспадарання ўсіх форм уласнасці, прыватных домаўладанняў, дваровых тэрыторый, пад’ездаў шматпавярховых дамоў. Вынікі гэтага конкурсу былі падведзены напярэдадні Дня горада Смалявічы, і ўзнагароды пераможцам былі ўручаны на святочных урачыстасцях. Уручала ўзнагароды выконваючы абавязкі старшыні Смалявіцкага раённага Савета дэпутатаў Марына Міхайлаўна Клюева.

Але перш, чым ушаноўваць пераможцаў конкурсу, падзякі старшыні райвыканкама за добрасумленную працу ў сістэме жыллёва-камунальнай гаспадаркі раёна, высокі прафесійны ўзровень і адказнасць у падрыхтоўцы горада да свята на ўрачыстым сходзе былі аб’яўлены дырэктару КУП “Смалявіцкая ЖКГ” Аляксандру Канстанцінавічу Шэпінскаму, начальніку кацельні прадпрыемства Тамары Іванаўне Чычко, старшаму майстру ўчастка добраўпарадкавання Станіславу Яўгенавічу Барысюку, майстру ўчастка азелянення Эльвіры Уладзіміраўне Наканечнай.
За лепшае добраўпарадкаванне населенага пункта, комплекснае добраўпарадкаванне вуліц і іншых аб’ектаў у намінацыі “Лепшы населены пункт” пераможцам конкурсу прызнаны аграгарадок Алесіна. Дыплом пераможцы быў уручаны старшыні Курганскага сельвыканкама Інэсе Браніславаўне Хвашчэўскай.
У намінацыі “Лепшае прыватнае домаўладанне” пераможцам прызнаны дом №40 па вуліцы Чырвонай у вёсцы Пекалін, гаспадыня дома – Ала Іванаўна Чэх. Таксама адзначаны дом №58 па вуліцы Партызанскай вёскі Мікалаевічы, гаспадар — Сяргей Аляксандравіч Кошаль. У гэтай жа намінацыі ў ліку лепшых – і дом №16 па вуліцы Лясная вёскі Драчкава, гаспадар – Мікалай Леанідавіч Юшко.
У намінацыі “Лепшы балкон” адзначаны балкон кватэры №16 дома №7 па вуліцы 50 год Кастрычніка ў гора- дзе Смалявічы, гаспадыня – Лілія Уладзіміраўна Кірына.
У намінацыі “Лепшая падворкавая тэрыторыя шматпавярховай забудовы” прызнаны двор жыллёва-будаўнічага кааператыву №10 г.Смалявічы.
У намінацыі “Лепшая арганізацыя па добраўпарадкаванню і навядзенню парадку на падвемаснай тэрыторыі” сярод устаноў сацыяльнай сферы названы Куркаўскі сельскі Дом культуры, сярод сельскагаспадарчых прадпрыемстваў — ПУП “Азярыцкі-Агра”, сярод будаўнічых арганізацый – філіял КУП “Мінскаблбуд”- “ДРБУ-123”.
Таксама станоўча адзначана работа па добраўпарадкаванню гарадскіх тэрыторый калектыву КУП “Смалявіцкая жыллёва-камунальная гаспадарка”.
Падрыхтавала Э.ПАТАПЧЫК.
Подробную информацию читайте в номере 233 – 236 от 05.10.2013 г.