На прыканцы снежня
мінулага года на базе Усяжскага сельскага Дома культуры быў праведзены першы
раённы адборачны тур ІІ Рэспубліканскага конкурса маладых талентаў «Зорка
ўзышла над Беларуссю”. У пачатку красавіка пераможцы раённага этапа прынялі
ўдзел у ІІ абласным адборачным туры, які адбыўся ў Сенніцкім Цэнтры культуры. Задачамі
конкурса з’яўляліся рэалізацыя мастацкага патэнцыялу таленавітай моладзі ў
розных відах і жанрах мастацкай творчасці, далучэнне моладзі да лепшых узораў
музычнага, дэкаратыўна-прыкладнога і іншых відаў мастацтва, фарміраванне эстэтычныага густу моладзі, стварэнне спрыяльных умоў для
самарэалізацыі асобы, удасканаленне прафесійнага майстэрства і выканальніцкай
культуры ўдзельнікаў конкурсу, прапаганда беларускай нацыянальнай культуры,
стварэнне нацыянальнага кадравага рэзерву з лепшых прадстаўнікоў таленавітай
моладзі для работы ў сферы культуры.

На прыканцы снежня мінулага года на базе Усяжскага сельскага Дома культуры быў праведзены першы раённы адборачны тур ІІ Рэспубліканскага конкурса маладых талентаў «Зорка ўзышла над Беларуссю”. У пачатку красавіка пераможцы раённага этапа прынялі ўдзел у ІІ абласным адборачным туры, які адбыўся ў Сенніцкім Цэнтры культуры. Задачамі конкурса з’яўляліся рэалізацыя мастацкага патэнцыялу таленавітай моладзі ў розных відах і жанрах мастацкай творчасці, далучэнне моладзі да лепшых узораў музычнага, дэкаратыўна-прыкладнога і іншых відаў мастацтва, фарміраванне эстэтычныага густу моладзі, стварэнне спрыяльных умоў для самарэалізацыі асобы, удасканаленне прафесійнага майстэрства і выканальніцкай культуры ўдзельнікаў конкурсу, прапаганда беларускай нацыянальнай культуры, стварэнне нацыянальнага кадравага рэзерву з лепшых прадстаўнікоў таленавітай моладзі для работы ў сферы культуры.

Наш раён на конкурсе прадстаўлялі Кацярына Валынкіна з аграгарадка Азярыцкая Слабада ў намінацыі «Эстрадныя спевы”, Ірына Леганькова і Таццяна Дымшава з аграгарадка Акцябрскі ў намінацыі «Народныя спевы”, Крысціна Мыцько з аграгарадка Барсукі і Дзмітрый Кізіна з пасёлка Усяж у намінацыі «Аўтарская песня”, танцавальны калектыў «Страла” (мастацкі кіраўнік Ганна Ракіцкая) з аграгарадка Барсукі ў намінацыі «Сучасны танец”, Наталля Габрусёнак з аграгарадка Забалоцце і Яніна Трубецкая з аграгарадка Азярыцкая Слабада ў намінацыі «Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва”, Аляксандр Федарэнка з пасёлка Зялёны Бор у намінацыі «Фатаграфія”. У шасці заяўленых намінацыях нашы канкурсанты атрымалі пяць перамог. Пераможцамі сталі Ірына Леганькова, Крысціна Мыцько, танцавальны калектыў «Страла”, Яніна Трубецкая, Аляксандр Федарэнка.

Мэтанакіраваная, сістэмная работа ўстаноў культуры па пошуку і падтрымцы таленавітай моладзі стала вынікам перамог у гэтым конкурсе, што яшчэ раз даказвае: на Смалявіччыне жыве таленавітая моладзь, створаны ўсе ўмовы для творчай рэалізацыі кожнай асобы.

Шчыра вітаем пераможцаў і жадаем ім творчых поспехаў і новых дасягненняў.

Вольга БАРЫСЕНКА, дырэктар РАМЦ.

Информацию читайте в номере 87 – 88 от 16.04.2014 г.