Напярэдадні VІ Усебеларускага народнага сходу карэліччане выказваюць свае меркаванні наконт далейшага развіцця краіны.
Анастасія ЛІТВІН, настаўнік англійскай мовы СШ № 1 г.п. Карэлічы:
Якія пытанні і тэмы з’яўляюцца, на Ваш погляд, актуальнымі на бліжэйшую пяцігодку?
– Для мяне, як для маладога педагога, адным з самых актуальных пытанняў з’яўляецца павышэнне ўзроўню якасці адукацыйнага працэсу ў краіне. Безумоўна, за апошнія гады Рэспубліка Беларусь зрабіла значны крок наперад, дасягнуўшы высокіх паказчыкаў у пытаннях якасці адукацыі. Лічу, што нам неабходна паступова пераходзіць на поўную інфарматызацыю ў сферы адукацыі. Гэта забяспечыць якасную мадэрнізацыю сістэмы навучання, уздыме яе на ўзровень сучасных еўрапейскіх адукацыйных стандартаў. Менавіта на гэтай аснове будзе адбывацца фарміраванне падрастаючага пакалення і адаптаванне моладзі да жыцця ў інфармацыйнай прасторы будучыні.
З якімі ініцыятывамі Вы пайшлі бы на Усебеларускі народны сход?
– На маю думку, адно з прыярытэтных пытанняў, якое заслугоўвае асаблівай увагі з боку дзяржаўных органаў улады, – гэта прыцягненне і замацаванне працоўнай моладзі ў невялікіх населеных пунктах. Ад імя маладых спецыялістаў, якія пачалі сваю працоўную дзейнасць менавіта ў сельскай мясцовасці, хацела б унесці прапанову аб поўным або частковым вызваленні такой моладзі ад выплаты падаходнага падатку на перыяд абавязковай адпрацоўкі. Лічу, што такая перавага дапамагла б прыцягнуць маладыя кадры ў сельскую мясцовасць.
На Ваш погляд, якая ідэя сёння аб’ядноўвае жыхароў Беларусі?