“Гэта не аб’ява, і не рэклама, гэта падзея!». Менавіта з гэтых слоў хацелася б паведаміць аб правядзенні Тыдня краязнаўчай літаратуры ў Смалявіцкай цэнтральнай раённай бібліятэцы. Бо, кажучы пра літаратуру, пра кнігі, звязаныя з краязнаўствам, мы спадзяемся, што не толькі чытачы нашай бібліятэкі, але і жыхары нашага горада пажадаюць далучыцца да гісторыі роднага краю, успомніць незаслужана забытыя і неапраўдана страчаныя старонкі гісторыі нашай «малой радзімы».
Для гэтага, пачынаючы з 8 лістапада, наша бібліятэка праводзіць комплекс мерапрыемстваў, прысвечаных прапагандзе краязнаўчай кнігі. Ужо 9 лістапада ўсе жадаючыя змогуць стаць удзельнікамі бліц-анкетавання, каб даведацца, наколькі папулярна літаратура па краязнаўству, наведаць медыя-прэзентацыю “Смалявіччына – мая радзіма”, урок краязнаўства “Партрэты на фоне гісторыі” і інш.
А на працягу ўсяго Тыдня нашы наведвальнікі маюць магчымасць з дапамогай адкрытых праглядаў азнаёміцца з фондам краязнаўчай літаратуры, наведаць выставы, звязаныя з імёнамі людзей, якія праславілі наш край, і стаць удзельнікамі мерапрыемстваў, накіраваных на прапаганду краязнаўчай літаратуры.
Гэта – не просьба. Гэта – не парада. Гэта – прапанова, ад якой не варта адмаўляцца!
Смалявіцкая цэнтральная раённая бібліятэка.