СВЕЖИЙ НОМЕР в электронном формате
КУПИТЬ СЕЙЧАС

Последние события

На территории будущего Нежинского горно-обогатительного комбината в октябре завершат бурение скважин и приступят к их заморозке. Рудник обещают возвести к 2021 году, а проходку стволов шахты совершат уникальным способом - с помощью механизированных установок (стволопроходческих комплексов).

БЕЛТА.

Информацию читайте в № 309-312 от 14.10.2017 г.

Традиционные праздничные мероприятия, приуроченные ко Дню пожилых людей, в текущем году будут проводиться 18 октября  в 10.30 в Доме культуры города Смолевичи.

В программе  мероприятия:  работа выставки-конкурса сельскохозяйственной продукции «Наш урожай в общий каравай», выставка «В мире красоты и фантазии», демонстрация фильма о Смолевичском районе, приветствие ветеранов руководством района, членами президиума районного Совета ветеранов, концертная программа «Славим возраст золотой».

 

Сегодня свой современный образ с национальным колоритом приобрел и наш городской Дом культуры. На нем талантливые художники изобразили стилизованные узоры в технике вытинанка. Теперь фасад здания украшает дерево жизни и птицы, символизирующие благополучие и счастье. Характерная черта этих вытинанок – их симметричное построение. Зеркальная симметрия в изображениях древа жизни дает ощущение уравновешенности и покоя, а птицы, взмывающие ввысь, несут в себе надежду, чувство окрыленности и легкости.

 

Смолевичанин Вадим Михайлович Шеремет  работает сегодня в тяжелой, «мужской» индустрии – на современном, высокотехнологичном  предприятии «Дорэлектромаш», выпускающем дорожно-строительную, снегоуборочную, специальную технику и оборудование. Он – наладчик станков с программным управлением.

БЕЛОРУССКИЕ ВАЛЬЩИКИ ЛЕСА СТАЛИ ЛУЧШИМИ НА ЧЕМПИОНАТЕ РОССИИ «ЛЕСОРУБ-2017»

По числу набранных баллов команде Минлесхоза вновь не было равных. По итогам соревнований свой высокий класс подтвердил чемпион прошлого года – лесник ГОЛХУ «Вилейский опытный лесхоз» Валерий Дурович, который по набранным баллам опередил  чемпиона России Илью Швецова. Удачно выступил и чемпион Беларуси-2016 Николай Ярошик. Он показал лучший результат в упражнении «Замена цепи», а в итоговом протоколе занял 2 строчку (1624 балла). К слову, Николай Ярошик также работает в Вилейском опытном лесхозе вальщиком.


В преддверии профессионального праздника – Дня работников леса – в актовом зале сельского Дома культуры поселка Усяж  прошло чествование лесоводов района – специалистов своего дела, кто своим неустанным трудом обеспечивает охрану и защиту лесов, увеличивает посадку новых площадей лесных насаждений, обеспечивает прирост запасов спелой древесины. Одним словом, бережет и приумножает красоту и богатство родного края. 

ГУ «Смолевичский территориальный центр социального обслуживания населения» с 3 по 13 октября 2017 года проводит акцию «Белая трость» по оказанию иностранной безвозмездной помощи инвалидам по зрению и с 16 по 25 октября 2017 года акцию «Согреем добротой»  по оказанию иностранной безвозмездной помощи гражданам пожилого возраста.

Телефон для справок: 27 7 82.


Реконструкция здания милиции, а также благоустройство прилегающей территории


 

Сегодня белорусские предприятия в машиностроении широко известны за рубежом благодаря таким национальным брендам, как карьерные самосвалы «БелАЗ», тракторы «Беларус», грузовые автомобили «МАЗ». Дорожно-строительная, снегоуборочная, специальная техника и оборудование ООО «Дорэлектромаш», в том числе и на базе тракторов «Беларус», также нашли свои рынки сбыта, постоянно расширяя географию экспорта. А, значит, нам, смолевичанам, есть чем гордиться. Кроме того, что это наше предприятие, на нем сегодня работают порядка двухсот человек и большинство специалистов и сотрудников здесь – наши земляки.

Четырнадцать лет трудится на «Дорэлектромаше» Максим Селицкий. Пришел сюда после окончания машиностроительного техникума токарем-расточником третьего разряда, сегодня имеет высший – шестой. Профессия так увлекла молодого специалиста, что он решил получить высшее образование в этой области и закончил машиностроительный факультет БНТУ.

Календарь

«    Октябрь 2017    »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
  1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30 31  

ДОБРЫЯ СЛОВЫ – ДОБРЫМ ЛЮДЗЯМ

У кожнага часу свае радасці і свае фарбы. Вясна радуе першай зелянінай, свежасцю, а зіма — белым пухнатым снегам і падбадзёрлівым марозікам. Восень - сваёй шчодрасцю, а лета - багаццем фарбаў-кветак. Вось так, напэўна, і ў жыцці чалавека. Пара юнацтва заўсёды поўная надзей і любові. Сталыя гады - пара росквіту творчых сіл, пара здзяйсненняў, клопатаў аб дзецях і ўнуках.

Пра павагу да ўсіх членаў грамадства, прызнанні іх заслуг і значнасці іх працы гаворыць той факт, што ў нашай краіне, разам з многімі святамі і памятнымі датамі, уведзена, безумоўна, хвалюючае і прыемнае для многіх свята  -  Дзень пажылых людзей, які святкуецца ў першы дзень кастрычніка.

Менавіта першага кастрычніка ў вёсцы Курганне адбылося свята для пажылых людзей. Арганізатарамі гэтага мерапрыемства сталі мабільнае падраздзяленне “Аўтаклуб”, аддзела ідэалагічнай работы, культуры, па справах моладзі Смалявіцкага райвыканкама, Курганская ветэранская арганізацыя і Курганскі сельскі выканаўчы камітэт.

- Цудоўна, што стала добрай традыцыяй адзначаць Дзень пажылых людзей, - гаворыць старшыня Курганскага сельскага Савета Інэса Браніславаўна Хвашчэўская. - Гэты дзень - дзень падзякі за цяпло іх сэрцаў, за аддадзеныя працы сілы, за вопыт, якім яны дзеляцца з маладым пакаленнем, з іх дзецьмі і ўнукамі - гэта значыць з намі. І можа няправільна сённяшняе свята называць Днём пажылога чалавека - то лішні раз падкрэслівае цяжар гадоў і праблем, з якімі яны сутыкаюцца ў сваім жыцці. Было б больш правільна называць гэтае свята - Днём Мудрага чалавека.

- Гэтыя людзі ўсё жыццё аддалі працы, выхаванню дзяцей, якія, прыняўшы ў іх эстафету, працягваюць пачатую імі справу, - дадала старшыня Курганскай арганізацыі ветэранаў Антаніна Міхайлаўна Цяглік. – Мы будзем удзячныя пажылым за ўсё, што яны зрабілі, а многія і цяпер працягваюць рабіць для грамадства, для суграмадзян. Мы вельмі рады сённяшняй сустрэчы з імі. Заўсёды для нас яны будуць прыкладам, а іх аптымізму варта пазайздросціць.

Маленькую жанчынку, з добрым тварам, якая ціхенька сядзела і з цікавасцю слухала выступаючых, нельга было не заўважыць. Хацелася проста падыйсці да яе і абняць. Але гэта я зрабіла потым, а спачатку мы пазнаёміліся.

Ева Аляксееўна Сірата нарадзілася ў сакавіку 1925 года  ў вёсцы Дражна Старадарожскага раёна. Бацькі працавалі ў калгасе, жылі вельмі бедна, даводзілася часта галадаць.  Сям’я была вялікая – шаснаццаць дзяцей, але да вялікага ўзросту дажылі, на жаль, толькі шасцёра. Усё сваё жыццё Ева Аляксееўна адпрацавала даяркай.

- Раней жа на ферме не было тых апаратаў, як цяпер, - кажа Ева Аляксееўна, - прыходзілася па некалькі разоў на дзень рукамі даіць вялікую групу кароў. Паглядзіце на мае рукі - усе пальцы пакрывіліся, бо працаваць было вельмі цяжка. А дома таксама скаціну трымала, ды і дзяцей шасцёра нарадзіла, а ім таксама  догляд трэба. Добра, што ў мяне дачушкі, яны мне на ферме дапамагалі. Дысцыпліна ў сям’і была строгая. Мае дзеткі ніколі з чужога саду нават яблычка не ўзялі. Я вельмі любіла вязаць і вышываць. І зараз яшчэ вяжу, але толькі шкарпэткі. Хаджу спяваць у царкву.

- І хапае сілы на гэта?

- А яна яшчэ і ў агарод рвецца, не можа без работы сядзець, – адказвае яе дачка Ніна Андрэеўна Якавенка. – Рукі баляць, але ўсё адно працуе. Я сама інвалід, дык мама – першая памочніца цяпер для мяне. Просіць яшчэ,  каб я яе ў грыбы звазіла.

Рана стала ўдавой. Гадаваць дзяцей давялося адной. Дочкі павырасталі, параз’язджаліся па розных месцах, а маці засталася адна. Потым, калі пачала хварэць і не магла больш адна заставацца, яе забрала да сябе дачка, якая  жыве ў вёсцы Курганне. Так і жыве тут Ева Аляксееўна ўжо васемнаццаць гадоў.  Адна з дачок жыве в Украіне і прыязджае да маці кожны год. Другая – у Расіі, астатнія – у Віцебску, Талочыне і Мінску. Сям’я Евы Аляксееўны – яе галоўнае багацце. І не дзіва. Дочкі падарылі ёй адзінаццаць унукаў і двух праўнукаў. Старэйшаму ўнуку - сорак гадоў, а самаму маленькаму праўнуку – паўтары гады.

Пажылыя людзі.  Колькі павагі і мудрасці заключана ў гэтых словах! Гэта тыя, хто ўсе свае сілы і веды аддаў служэнню свайму народу, сваёй Радзіме, хто не шкадаваў свайго здароў’я дзеля таго, каб маладому пакаленню жылося лепей.

На днях споўнілася восемдзесят гадоў Аляксандру Вікенцьевічу Клянніцкаму. Сямідзесяцігадовы юбілей адсвяткавала Марыя Віктараўна Каральчук, а шасцідзесяцігадовы – Аляксандр Мікалаевіч Новікаў. Самым “маладым” юбілярам - Сафіі Міхайлаўне Каральчук і Тамары Мікалаеўне Міхаленка - нядаўна споўнілася па пяцьдесят пяць. Пяцьдзесят гадоў пражылі разам Васіль Ульянавіч і Вольга Мікалаеўна Палынь. Сёлета яны прымалі віншаванні з нагоды залатога вяселля.

Вікторыя Адамаўна Даранкевіч – кавалер ордэнаў Працоўнай Славы I і II ступеняў. Нарадзілася і пражыла ўсё сваё жыццё ў роднай вёсцы Курганне. Працавала брыгадзірам у калгасе “Курганы”. Нарадзіла трох дзяцей. Вельмі дабразычлівая і працавітая жанчына, дапамагае ўсім, хто просіць. Мабыць, адна толькі яна на ўсёй вуліцы трымае карову.

Кожны з нас памятае сваё дзяцінства. І ў асноўным – гэта прыемныя ўспаміны. Дрэннае мы стараемся выкінуць з памяці. А што рабіць, калі нельга забыць дзяцінства, апаленае вайной? Дзяцінства, якому выпалі ўсе жахі канцлагера. Павел Іванавіч Сляпцоў – былы вязень лагера смерці. Не трэба падрабязна расказваць пра тое, што давялося перажыць гэтаму чалавеку. Але ён знайшоў у сабе сілы жыць, працаваць, стварыць сям’ю.

Гледзячы на людзей, якія прыйшлі на свята, цяжка было сказаць, што гэта сталыя людзі. Колькі энергіі, бадзёрасці і аптымізму было у іх!  Якімі іскрыстымі агеньчыкамі свяціліся іх вочы, калі яны слухалі віншаванні ад ансамбля песні “Рэчанька” Пятровіцкага сельскага Дома культуры. Усе прысутныя падпявалі песні “Вёсачка мая”, “Трактористка”, “Деревенька” і іншыя. Музычныя падарункі гучалі ад Наталлі Васільеўны Працько, Таццяны Іванаўны Ціхановіч, Святланы Іванаўны Малахоўскай і Алены Віктараўны Шчурко. А якую хвалю эмоцый выклікала ў гледачоў выступленне былога дырэктара Пятровіцкага СДК Наталлі Мікалаеўны Кулік і перадаць немагчыма.

- У тлумачальным слоўніку напісана: «Пажылы - пачыннаючы старэць».  –звярнулася да слухачоў Наталля Мікалаеўна. - Таму, жывіце пад дэвізам: «Гадоў да ста расці вам без старасці». А сёння ў гэты цудоўны дзень мы ад усёй душы віншуем вас са святам! Вас, загартаваных, працавітых, адданых сям’і, дзецям, унукам, адданых роднай зямлі. Здароўя вам, дабрабыту і ўвагі. Нізка кланяемся вам, жывіце доўга, вы патрэбныя нам. Бо вы - наша гісторыя, нашы радасці і перамогі!

Пад гукі музыкі васьмідзесяцігадовыя бабулі не маглі ўсядзець на месцы і нават выходзілі танцаваць. Калектыў падарыў жахарам вёскі добры настрой і памяць пра гэта свята.

Так, жыццё не стаіць на месцы, гады бягуць шпарка. Але  не бяда, што пафарбавала скроні сівізна, а павуцінкі маршчын ляглі каля вачэй. Галоўнае, што сталыя людзі заўсёды былі і застаюцца  маладыя душой, перадаюць сваім унукам і праўнукам вопыт многіх і многіх гадоў, аб’ядноўваючы дзесяцігоддзі гісторыі ў адзін бесперапынны ланцуг.

Наталля МЯХЕДКА.

На здымках: выступае "Рэчанька".

Фота аўтара.

Подробную информацию читайте в номере 239 – 242  от 12.10.2013 г.

Уважаемый посетитель, мы рады видеть Вас. Благодарим за проявленный интерес к нашему сайту. Очень надеемся что вам понравилась статья "ДОБРЫЯ СЛОВЫ – ДОБРЫМ ЛЮДЗЯМ". Заходите к нам еще, мы всегда будем рады видеть Вас!