Менавіта ў гонар гэтай знамянальнай даты ў цяперашні час праводзяцца сустрэчы з пісьменнікамі, паэтамі, людзьмі, якія маюць дачыненне да выдання літаратуры.
На мінулым тыдні ва ўстанове адукацыі “Сярэдняя школа №1 імя В.Ф. Купрэвіча г.Смалявічы” праходзілі гучныя чытанні дакументальнай аповесці Уладзіміра Ліпскага “Урокі Купрэвіча” з нагоды 120-годдзя вучонага. А ўжо ў першы вясновы дзень у актавай зале школы адбылося святочнае падвядзенне вынікаў, куды быў запрошаны сам аўтар — Уладзімір Сцяпанавіч Ліпскі. (Даведка: вядомы беларускі пісьменнік, лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Я.Маўра, лаурэат Літаратурнай прэміі імя В.Віткі, лаўрэат Міжнароднай прэміі А.Швейцэра, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, лаўрэат прэміі імя Аляксандра Грына, член Саюза пісьменнікаў СССР. Ён з’яўляецца галоўным рэдактарам дзіцячага часопіса “Вясёлка” з 1978 года, старшынёй праўлення Беларускага дзіцячага фонда, членам Нацыянальнай камісіі па правах дзіцяці. Аднак нягледзячы на сваю вядомасць, Уладзімір Сцяпанавіч вельмі рады сустракацца з дзецьмі і дзяліцца сваёй жыццёвай мудрасцю).

Сустрэча пачалася менавіта з гучных чытанняў: Арына Цярэшка і Аляксей Фомчанка выразна, сардэчна прачыталі два лісты Васіля Феафілавіча Купрэвіча да сваёй жонкі Веры Аляксандраўны. Вучні малодшых класаў, якія прысутнічалі на мерапрыемстве, з цікавасцю і захапленнем слухалі гэтыя шчырыя і эмацыйныя ўрыўкі з твора.
А вершы У.Ліпскага, вывучаныя на памяць, у падарунак аўтару вельмі выразна прачыталі Марыя Ліннік, Кацярына Барысава і Аліна Андрэйчык.
Лепшыя сярод лепшых былі ўзнагароджаны граматамі і ўдзячнасцямі ўстановы адукацыі, а таксама атрымалі падарункі ад пісьменніка — яго кнігі з аўтографам і найлепшымі пажаданнямі.
У сваім звароце да навучэнцаў Уладзімір Ліпскі адзначыў:
— Сябры мае, упусціце ў сваю памяць, у сваё сэрца, у сваю душу прозвішча і вобраз незвычайнага чалавека — В.Ф. Купрэвіча, які шмат чаго зрабіў на гэтай зямлі. Менавіта таму ён сёння жыве. Жыве ў нашай памяці, у нашых сэрцах.
Шмат цікавага расказаў вучням і ўсім прысутным пра Васіля Феафілавіча Купрэвіча Уладзімір Ліпскі. А яшчэ прачытаў урывак са сваёй новай кнігі “Мая Беларусь”, падараваў кнігі, апошнія нумары часопіса “Вясёлка”, а таксама прапанаваў хлопчыкам і дзяўчынкам навучыцца чытаць не толькі вачыма, але і сэрцам.
Падчас сустрэчы творчыя падарункі ўсім прысутным прыпаднеслі Ксенія Сяліцкая, Вадзім Казак і Елізавета Абрамкіна, а таксама Нікаліна Кот.
Марына МІХАЙЛОЎСКАЯ.
На здымках: на сустрэчы з пісьменнікам Уладзімірам Ліпскім.
Фота Аляксандра ВАЛАДЗЬКО.