Усяго толькі каля двух гадоў таму, у жніўні 2010-га, пасля заканчэння Дзяржаўнага універсітэта культуры прыйшла Наталля Абравец на работу ў аддзел культуры Смалявіцкага райвыканкама і была накіравана мастацкім кіраўніком у Прылепскі СДК. А ўжо ў лютым 2012-га імя гэтага маладога спецыяліста было ўнесена ў спіс пераможцаў індывідуальнага раённага спаборніцтва за дасягненне высокіх паказчыкаў у працы за 2011 год.

Наталля родам з таго самабытнага краю Беларусі, дзе без роднай мовы  і роднай песні не  жыве чалавек. З Палесся. Падчас навучання ў Зашырскай музычнай школе Ельскага раёна Гомельскай вобласці па класу фартэпіяна, з’яўлялася дзяўчынка яшчэ і ўдзельніцай  дзіцячага абразцовага ансамбля песні “Сонейка”. З  тых самых часоў, — з маленства — як сёння прызнаецца Наталля, і пачалося яе творчае, музычнае жыццё.  Паміж школай і універсітэтам культуры маладая спявачка паспяхова скончыла таксама і Дзяржаўны музычны калледж імя Сакалоўскага ў Гомелі.

Сёння Наталля Абравец кіруе ў Прылепах двума дзіцячымі калектывамі: ансамблем народнай песні “Спадчына” і фальклорным калектывам “Вербніца”.  Лічыць сваім абавязкам прывіваць вясковай дзятве любоў да роднага беларускага слова і народнай песні. Цудоўны вакал гэтай маладой і таленавітай спявачкі, якой аднолькава лёгка даюцца і народныя, і эсстрадныя, і нават цыганскія спевы, нязменна ўпрыгожвае шматлікія раённыя святы і мерапрыемствы.

Кар. “КС”.

На здымку: Н.Абравец на сцэне Смалявіцкага Дома культуры падчас правядзення аднага з раённых мерапрыемстваў.

Фота А.ВАЛАДЗЬКО.

Информацию читайте в номере 109 – 110  от 16.05.2012 г.