Народная культура з’яўляецца неад’емнай часткай жыцця любога чалавека. Немагчыма паўнавартаснае існаванне як чалавека, так і грамадства без ведаў сваіх вытокаў, асаблівасцей рэгіёна і народа.
На працягу навучальнага 2015 — 2016 года калектыў ДУА «Яслі - сад п.Акцябрскi Смалявіцкага раёна» працаваў над далучэннем выхаванцаў да культуры беларускага народа ў працэсе гульнявой, пазнавальнай і творчай дзейнасці. Выхаванцы пад кіраўніцтвам педагогаў знаёміліся з беларускім фальклорам, жывапісам, літаратурнымі творамі, дэкаратыўна-прыкладным мастацтвам, дзеці даведаліся пра герб і сцяг Беларусі, слухалi Гімн Беларусі. На беларускіх святах выхаванцы чыталі вершы, спявалі беларускія песні, выконвалі беларускія танцы.
Ва ўстанове арга- нізоўваліся сустрэчы з майстрам па лазапляценню В.В. Назаравым, з удзельнiкамі тэатральнага і танцавальнага гурткоў Дома культуры п.Акцяб- рскi.
У ліпені прайшло фальклорнае свята "Купалле”. Дзецi замацоўвалi ўяўленнi пра абрады і традыцыі, птушак і раслiны роднага краю, далучайлiся да багацця беларускай мовы. Да дзяцей прыходзілі розныя героі: Сцяпан, Мацi, Міхась, Лесавiк-Баравiк, Ясік, Купалінка (на фота). Выхаванцы выконвалi песні "Ой, рана-рана на Івана”, "Сёння свята”, "Гарні, гарні бульбу з печы”, танцы "Беларуская полька”, "Танец з кветкамi”, чыталi вершы пра родны кут. Свята адбылося пазнавальным і вельмi эмацыянальным.
А.В. САМОЙЛЕНКА, намеснiк загадчыка па асноўнай дзейнасцi ДУА "Яслі - сад п.Акцябрскi Смалявіцкага раёна”.
Здымкі з архіва ўстановы адукацыі.