“Смаляначка”! Гэтая мілагучная назва народнага ансамбля песні гарадскога Дома культуры знаёма кожнаму смалевічаніну. Многія жыхары горада былі ўдзельнікамі ансамбля. На працягу 25-ці гадоў свайго існавання ўвесь час знаходзіліся людзі, якія жывілі калектыў сваімі здольнасцямі і талентам, якіх прыцягвала і згуртоўвала любоў да народнай песні.

З лістапада 2000г. і па сёняшні час кіраўніком калектыву з’яўляецца Алена Міхайлаўна Дзедавец, з удзелам якой ансамбль пацвердзіў званне “народны” ужо чатыры разы (2001, 2004, 2007, 2010 гг.). Ансамбль з’яўляецца ўдзельнікам усіх гарадскіх і раённых мерапрыемстваў. За апошнія пяць гадоў адбылося больш 100 канцэртаў для жыхароў раёна, на прадпрыемствах і кірмашах. У рэпертуары звыш 50 твораў: традыцыйны фальклор, апрацоўкі беларускіх народных песень М.Сіраты, А.Клеванца, А.Кашпура і іншых, аўтарскія творы беларускіх і расійскіх кампазітараў. Калектыў узнагароджаны дыпломам удзельніка VІІ фестывалю народнай творчасці Мінскай вобласці “Напеў зямлі маёй” (2007г.), дыпломам за папулярызацыю і прапаганду фальклору, захаванне і развіццё нацыянальнай спадчыны на раённым фальклорным фестывалі “Святочнае кола” (2009г.).
Народны ансамбль песні “Смаляначка” прапагандуе беларускую народную песню не толькі ў раёне і рэспубліцы, а і за межамі Беларусі. Адбыліся канцэрты ў г.Мыцішчы Маскоўскай вобласці і ў гарадах Хантэвід і Альтэнхофф (Германія).
Сёлета, 7 кастрычніка 2010г. у 18 гадзін, гарадскі Дом культуры і народны ансамбль песні “Смаляначка” запрашаюць жыхароў і гасцей горада на юбілейную канцэртную праграму “Зоры Смалёўскія”, прысвечаную 25-годдзю з дня стварэння калектыву і 10-годоваму юбілею кіраўніцтва ім А.М.Дзедавец. У канцэрце прымуць удзел вядучыя калектывы і салісты аматарскага мастацтва раёна. Артысты будуць вельмі ўдзячныя вашым апладысментам!