СВЕЖИЙ НОМЕР в электронном формате
КУПИТЬ СЕЙЧАС

Последние события

На территории будущего Нежинского горно-обогатительного комбината в октябре завершат бурение скважин и приступят к их заморозке. Рудник обещают возвести к 2021 году, а проходку стволов шахты совершат уникальным способом - с помощью механизированных установок (стволопроходческих комплексов).

БЕЛТА.

Информацию читайте в № 309-312 от 14.10.2017 г.

Традиционные праздничные мероприятия, приуроченные ко Дню пожилых людей, в текущем году будут проводиться 18 октября  в 10.30 в Доме культуры города Смолевичи.

В программе  мероприятия:  работа выставки-конкурса сельскохозяйственной продукции «Наш урожай в общий каравай», выставка «В мире красоты и фантазии», демонстрация фильма о Смолевичском районе, приветствие ветеранов руководством района, членами президиума районного Совета ветеранов, концертная программа «Славим возраст золотой».

 

Сегодня свой современный образ с национальным колоритом приобрел и наш городской Дом культуры. На нем талантливые художники изобразили стилизованные узоры в технике вытинанка. Теперь фасад здания украшает дерево жизни и птицы, символизирующие благополучие и счастье. Характерная черта этих вытинанок – их симметричное построение. Зеркальная симметрия в изображениях древа жизни дает ощущение уравновешенности и покоя, а птицы, взмывающие ввысь, несут в себе надежду, чувство окрыленности и легкости.

 

Смолевичанин Вадим Михайлович Шеремет  работает сегодня в тяжелой, «мужской» индустрии – на современном, высокотехнологичном  предприятии «Дорэлектромаш», выпускающем дорожно-строительную, снегоуборочную, специальную технику и оборудование. Он – наладчик станков с программным управлением.

БЕЛОРУССКИЕ ВАЛЬЩИКИ ЛЕСА СТАЛИ ЛУЧШИМИ НА ЧЕМПИОНАТЕ РОССИИ «ЛЕСОРУБ-2017»

По числу набранных баллов команде Минлесхоза вновь не было равных. По итогам соревнований свой высокий класс подтвердил чемпион прошлого года – лесник ГОЛХУ «Вилейский опытный лесхоз» Валерий Дурович, который по набранным баллам опередил  чемпиона России Илью Швецова. Удачно выступил и чемпион Беларуси-2016 Николай Ярошик. Он показал лучший результат в упражнении «Замена цепи», а в итоговом протоколе занял 2 строчку (1624 балла). К слову, Николай Ярошик также работает в Вилейском опытном лесхозе вальщиком.


В преддверии профессионального праздника – Дня работников леса – в актовом зале сельского Дома культуры поселка Усяж  прошло чествование лесоводов района – специалистов своего дела, кто своим неустанным трудом обеспечивает охрану и защиту лесов, увеличивает посадку новых площадей лесных насаждений, обеспечивает прирост запасов спелой древесины. Одним словом, бережет и приумножает красоту и богатство родного края. 

ГУ «Смолевичский территориальный центр социального обслуживания населения» с 3 по 13 октября 2017 года проводит акцию «Белая трость» по оказанию иностранной безвозмездной помощи инвалидам по зрению и с 16 по 25 октября 2017 года акцию «Согреем добротой»  по оказанию иностранной безвозмездной помощи гражданам пожилого возраста.

Телефон для справок: 27 7 82.


Реконструкция здания милиции, а также благоустройство прилегающей территории


 

Сегодня белорусские предприятия в машиностроении широко известны за рубежом благодаря таким национальным брендам, как карьерные самосвалы «БелАЗ», тракторы «Беларус», грузовые автомобили «МАЗ». Дорожно-строительная, снегоуборочная, специальная техника и оборудование ООО «Дорэлектромаш», в том числе и на базе тракторов «Беларус», также нашли свои рынки сбыта, постоянно расширяя географию экспорта. А, значит, нам, смолевичанам, есть чем гордиться. Кроме того, что это наше предприятие, на нем сегодня работают порядка двухсот человек и большинство специалистов и сотрудников здесь – наши земляки.

Четырнадцать лет трудится на «Дорэлектромаше» Максим Селицкий. Пришел сюда после окончания машиностроительного техникума токарем-расточником третьего разряда, сегодня имеет высший – шестой. Профессия так увлекла молодого специалиста, что он решил получить высшее образование в этой области и закончил машиностроительный факультет БНТУ.

Календарь

«    Октябрь 2017    »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
  1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30 31  

І НА ДАПАМОГУ ПРЫЙШЛІ ДОБРЫЯ ЛЮДЗІ

Шмат гадоў я маю за плячыма. Усялякага хапала.Але крывадушша і падману цуралася, як магла. Можа, таму ўсё жыццё мяне ратавалі людзі. Прыйшоў час, і надалася патрэба аддзячыць тых, хто і цяпер дапамог мне, здавалася, у невырашальнай маёй справе. Але ж усё па парадку.

Мы з сястрою выраслі ў дзіцячым доме на Крукаўшчыне. Потым – інтэрнаты, праца на трактарным заводзе. Тут, у Мінску, я пазнаёмілася з хлопцам з Палесся, з-пад Любані. Ён вучыўся на энергетыка ў інстытуце. Добрым гаспадаром аказаўся мой Валодзя. Пражылі разам 28 гадоў. Будавалі хату. Сварыліся, мірыліся, гадавалі дзвюх дачок, мелі неблагую гаспадарку. Удвох неяк спраўляліся і жылі не горш за суседзяў на нашай маленькай вуліцы ў вёсцы Забалацце.

І вось у страшэнным 2004 годзе чатырох чалавек з нашай Зялёнай вуліцы вынеслі суседзі на могілкі. Двое – мае. Старэйшая дачушка Маша родамі памёрла, за ёю і гаспадар мой Валодзя. Не вытрымала сэрца.

Каб не суседзі, не супрацоўнікі і адміністрацыя фірмы "Белпеллет”, дзе мой муж працаваў амаль з дня яе заснавання, а таксама не работнікі аддзела адукацыі, спорту і турызму Смалявіцкага райвыканкама, то пайшла б і я тады за роднымі пад крыжы. Амаль штодня я чула словы падтрымкі. Не толькі словамі, але і грашыма дапамагалі, хто як мог. І я выжыла! І дзетак Машыных дваіх гадую. Бо яшчэ ў роддоме мой зяць, моцна спужаўшыся, напісаў адмову ад сваёй нованароджанай дачкі. Калі мы з Валодзем яе забіралі (ён быў яшчэ жывы), у палату збегся ўвесь медперсанал. Медсястрычкі нанова вучылі мяне спавіваць дзіця. Трохі ўжо забылася за шмат гадоў, як гэта робіцца.

У верасні гэтага года справы мае сталі зусім дрэнь. Падрос унук Марцін. Пятнаццаты год ужо. Захацеў свабоды. У школу зусім не пайшоў, стаў уначы збягаць з дому. Вяртаўся злы, грукаў дзвярыма, сварыцца пачалі мы моцна. Раней я з ім пашчыраваць магла, а цяпер... Цераз гэты жах мусіла прасіць органы апекі забраць унука ў прытулак. Ехалі туды, як у пятлю. А сустрэліся з класнымі спецыялістамі: педагогам-псіхолагам Юліяй Уладзіміраўнай Бакуновіч, сацыяльным педагогам Алесяй Уладзіміраўнай Аксёнчык, дырэктарам Смалявіцкага сацыяльна-педагагічнага цэнтра Таццянай Аркадзьеўнай Говар і надзея з’явілася. Асабліва Таццяна Аркадзьеўна, сходу зразумеўшы "дыягназ” майго хлопца, так павяла справу, што стаў унучак на вачах мяняцца. Прыязджаючы ў прытулак, бачу, як баліць у дырэктара душа за кожнага з дзяцей. Індывідуальны падыход даецца вельмі няпроста. Часцяком мяшэчак з лекамі яна трымае пад рукой.

А Марцін пасталеў. Знікае злосць, ён ужо спакайней размаўляе з дарослымі. І шчочкі з’явіліся. Кажа, што кормяць тут класна. Гэта заслуга старанных павароў Кацярыны Віктараўны Спірынай, Дзмітрыя Эдуардавіча Дуценка.

Мінулым летам зрабілі ў прытулку рамонт. Чысцютка, прыгожа, дываны ды расліны кругом. Педагогі падахвочваюць дзяцей дапамагаць прыбіраць пакоі, двор. Як для майго ўнука, дык найлепшы падыход – дапамагае ахвотна. Хоць дома я пра такое толькі марыла.

Апошнім разам, калі я была ў Марціна, ён мне сказаў: "Месца добрае, шкада толькі, што прытулкам завецца”. Педагогі стараюцца далучаць дзяцей да простых чалавечых ісцін. У кожным пакоі ёсць іконка. У лістападзе прыязджалі са спектаклем артысты фестывалю праваслаўнай культуры "Кладзезь”. Пачынаецца падрыхтоўка да Калядаў і Новага года. А нядаўна мой архаравец упершыню з педагогам Наталляй Мікалаеўнай Хадасевіч пайшоў у царкву.

За дапамогу хачу абавязкова выказаць падзяку вядучаму спецыялісту аддзела адукацыі, спорту і турызму Смалявіцкага райвыканкама Ларысе Мікалаеўне Гарніцкай. Як толькі вытрымлівае сэрца назіраць, а галоўнае, прымаць лёсавырашальныя рашэнні ў адносінах да дзяцей? Дзякуй Вам, Ларыса Мікалаеўна, за спачуванне і патрэбныя словы, якімі сустрэлі вы мяне, калі я звярнулася за дапамогай. У той момант мне здавалася, што інакш – немагчыма. Са "свабодай” не ўсе дарослыя спраўляюцца, а тут хлапчанё. Ды яшчэ без бацькоў гадаванае. Праўду казалі, што распесціла, але ж бабулі па-іншаму не могуць.

Мы часам ганім чыноўнікаў, краіну, у якой жывём. Але няўжо так цяжка параўнаць наша цяперашняе жыццё з жыццём нашых бацькоў, дзядоў? Няўжо цяжка зразумець, што нашы асабістыя патрабаванні не заўсёды адпавядаюць магчымасцям і законам краіны? Дзеля ўраўнаважання і патрэбны людзі больш дасціпныя, з мацнейшымі нервамі, лепш адукаваныя, чым мы. Так было, ёсць і будзе, пакуль нашы ўнукі-праўнукі не прыдумаюць і зноў арганізуюць, можа, лепшы чалавечы строй. Але ж тыя, хто будзе арганізоўваць, зноў будуць чыноўнікамі. Лічу, што на такое здольны толькі лепшыя з іх.

Я асабіста не знаёмая з загадчыцай аддзела адукацыі, спорту і турызму Смалявіцкага райвыканкама Наталляй Мікалаеўнай Філіповіч, але калі пачаліся турботы з унукам, то мая бяда вельмі хутка дайшла і да яе. Ларыса Мікалаеўна і Наталля Мікалаеўна тэлефанавалі ў школу, падключалі псіхолагаў, нават дапамаглі б паступіць у кадзецкае вучылішча ў Слуцку. Але хлапец ніяк не хацеў адрывацца ад дамашняй свабоды. І тады па маёй просьбе было прынята рашэнне хадатайнічаць перад выканкамам аб перасяленні ў прытулак.

Прайшло два месяцы. Педагогі прытулка кажуць, што Марцін не безнадзейны, выпраўляецца. Ну, дык і мне пара перастаць ліць слёзы, хоць бы і з радасці. Трэба зноў брацца за справу. Гадоў колькі назад я неблагія вершы пісала. Гэтыя радкі я прысвячаю ўсім настаўнікам, хто дапамагаў мне з унукам у Забалоцкай школе, асабліва Наталлі Канстанцінаўне Няпрахінай, Ганне Баніфатаўне Гірэевай, а таксама Наталлі Мікалаўне Філіповіч і Ларысе Мікалаеўне Гарніцкай. А яшчэ я мару дажыць да таго часу, калі мой Марцін сталым і сур’ёзным чалавекам прыйдзе ў сваю родную Забалоцкую школу і папросіць прабачэння ў настаўнікаў, няхай і ў новых. Ім таксама будзе прыемна пачуць гэта, бо архараўцы не звядуцца і тады.

Беларусь мая!

Добрая, чыстая маці!

Мы ўсе розныя – дзеці твае.

Ты гадуеш усіх нас,

Каб цябе праслаўляці,

Прыгажосцю пачуццяў

Здзіўляці сусвет.

З павагай, Галіна Станіславаўна ВЯРКО.

Подробную информацию читайте в номере 287 – 290 от 07.12.2013 г.

Уважаемый посетитель, мы рады видеть Вас. Благодарим за проявленный интерес к нашему сайту. Очень надеемся что вам понравилась статья "І НА ДАПАМОГУ ПРЫЙШЛІ ДОБРЫЯ ЛЮДЗІ". Заходите к нам еще, мы всегда будем рады видеть Вас!