Прыслохоўвацеся да старэйшых. Раней гэта фраза не выклікала ў мяне
аніякіх пачуццяў. А калі і выклікала, то яны былі выключна адмоўнымі.
«Надакучылі са сваімі павучэннямі”,– думала я, калі чарговы раз чула такую
параду. Прайшло шмат часу да таго моманту, пакуль я ўсвядоміла сапраўдную
каштоўнасць гэтых слоў.

Прыслохоўвацеся да старэйшых. Раней гэта фраза не выклікала ў мяне аніякіх пачуццяў. А калі і выклікала, то яны былі выключна адмоўнымі. «Надакучылі са сваімі павучэннямі”,– думала я, калі чарговы раз чула такую параду. Прайшло шмат часу да таго моманту, пакуль я ўсвядоміла сапраўдную каштоўнасць гэтых слоў.

Першага мая маёй бабулі споўнілася 84 гады. Яна перажыла Вялікую Айчынную, пасляваеены голад і разруху. Шлях яе быў настолькі складаным, што калі цяпер я слухаю расказы пра жыццё з бабуліных вуснаў, то разумею – за яе прысутнасць з намі сёння трэба дзякаваць Богу. Нехта скептычна падумае: «А каму зараз лёгка?” Вось што адкажу на гэта. Па згубах і перашкодах, якія выпалі на яе лёс, можна было б напісаць не адну кнігу. Кажу гэта без найменшага перабольшвання. Бабульчын вопыт такі багаты і насычаны, што ўсе яе прагнозы (чаго б яны не датычыліся) становяцца амаль прароцкімі. Ёй нават расказваць нічога не трэба. Толькі збіраешся падзяліцца з ёю важнай навіной, а яна вапярэджвае цябе, быццам загадзя ўсё ведала.

Зараз уявіць сабе складана, што бабулі можа не быць. Як толькі такія думкі наведваюць мяне, адразу набіраю яе нумар тэлефона. І кожны раз вельмі хвалююся, калі яна доўга не здымае трубку. А пакуль чакаю, прыдумваю цэлую прамову ў апраўданне. Але ўсе пафасныя і высокія словы, што я яшчэ хвіліну таму збіралася ёй сказаць, у момант забываюцца. Кажу ёй тое, што адчуваю, і разумею: гэта значна больш шчыра і чыста. І кожны раз мне вельмі сорамна, што так рэдка ўзгадваю пра яе…

Я не часта наведваю бабулю, бо жыву ў іншым горадзе. У часіны, калі мы прыязджаем да яе ў госці, яна часта кажа: «Пажыць бы яшчэ хоць трошкі. Вам, дзеткі, дапамагчы…” І яна глядзіць на мяне з такой прамяністай, дзіцячай усмешкай. І слёзы неяк самі набягаюць, а да горла падкатваецца вялізны, горкі ком, які перашкаджае гаварыць. А гаварыць больш нічога і не трэба. Жыві, бабулечка, і вучы нас, і перасцерагай нас!

Вікторыя КІРБАЙ, г. Смалявічы.

Подробную информацию читайте в номере 299 – 304  от 21.12.2013 г.