На мінулым тыдні ў аграгарадку Ананчыцы Салігорскага раёна адбыўся VI рэгіянальны фестываль фальклорнага мастацтва "Сугалоссе”. У свяце прынялі ўдзел і фальклорныя калектывы Смалявіччыны: народны фальклорны гурт "Маладзічкі” сельскага Дома культуры пасёлка Усяж і народны фальклорны калектыў "Жывіца” Барсукоўскага сельскага Дома культуры.
Мэтай фестывалю стала аднаўленне, вывучэнне і вяртанне ў практыку разнастайных форм аўтэнтычнай фальклорнай спадчыны, падтрымка і папулярызацыя дзейнасці фальклорных калектываў.
На суд камісіі і гледачоў калектывы вобласці прадставілі праграмы летняга песеннага цыклу. Так, народны фальклорны гурт "Маладзічкі” паказаў праграму да траецкіх і сёмушных летніх песень, а народны фальклорны калектыў "Жывіца” ўразіў стылізаваным абрадам "Зажынкі” з выкарыстаннем жніўнага паэтычнага фальклору.
Па заканчэнні фестывалю смалявіцкія калектывы атрымалі не толькі дыпломы, але і пасведчанні аб пацвярджэнні ганаровых найменняў "народны”. З чым іх і віншуем!
У Смалявіцкім раённым арганізайцыйна метадчыным Цэнтры ўпэўнены, што захаванне фальклорнага мастацтва, непаўторнасць і ўнікальнасць традыцый свайго краю будзе і надалей развівацца і зберагацца.
Уладімір ГАЎРЫКАЎ, рэжысёр РАМЦ.
На здымку: удзельнікі фестывалю са Смалявіцкага раёна.
Информацию читайте в номере 133 – 136 от 14.06.2014 г.