У  гэтым годзе Цэнтральнай бібліятэцы Смалявічаў споўніцца 85 гадоў. А юбілей бібліятэкі – лепшая нагода яшчэ раз нагадаць аб сабе.

Гісторыя смалявіцкай цэнтральнай бібліятэкі пачалася ў 1925 годзе, калі яна была заснавана мясцовым райвыканкамам. Яе арганізатарам быў інвалід грамадзянскай вайны таварыш Дубовік, а першымі кнігамі ў бібліятэчным фондзе сталі канфіскаваныя экземпляры. Да 1933 года ў бібліятэцы працаваў толькі адзін чалавек – загадчык. Але хутка справы пайшлі ўгору, і ўжо праз пяць гадоў бібліятэчны фонд налічваў больш за 12000 кніг, палова з якіх была на яўрэйскай мове.У гэты час бібліятэка размяшчалася ў будынку раённага Дома культуры і займала ўсяго толькі два пакоі: абанемент і чытальную залу.

Падчас фашысцкай акупацыі бібліятэка была спалена, але дзякуючы адданай працы работнікаў, яна аднавілася і ўжо к 1949 году мела такі ж кніжны фонд, як і да вайны. Але яшчэ адно няшчасце напаткала бібліятэку – пажар, які ізноў знішчыў усё тое, што аднаўлялася з такімі намаганнямі. На гэты раз на дапамогу бібліятэцы прыйшлі чытачы: яны рамантавалі абгарэлыя кнігі, дапамагалі аднаўляць улік фонда і збіралі кнігі ў насельніцтва.

У 1957 годзе бібліятэцы было прысвоена імя Максіма Багдановіча. У гэты ж час яе прызналі “Лепшай бібліятэкай рэспублікі”. Цэтральная бібліятэка стала сапраўдным метадычным цэнтрам усёй бібліятэчнай работы ў раёне.

К 1964 году традыцыйнымі сталі літаратурныя вечарыны з удзелам беларускіх пісьменнікаў. Завітвалі на такія мерапрыемствы Пятро Глебка, Піліп Пястрак, Мікола Хведаровіч, Алесь Звонак. Літаратары расказвалі чытачам пра дасягненні беларускай мастацкай літаратуры і дэкламавалі свае творы.

Лепшай вуснай рэкламай бібліятэкі былі масавыя мерапрыемствы. Важнае месца займалі канферэнцыі чытачоў па кнігах, якія не толькі прапагандавалі літаратуру, але давалі магчымасць падчас жывога абмену поглядамі выхаваць уменне крытычна аналізаваць прачытанае. Прыкладам такой удалай канферэнцыі можа быць мерапрыемства, прысвечанае абмеркаванню рамана Ю.Піляра “Людзі застаюцца людзьмі”, пасля якога попыт на раман сярод чытачоў значна вырас.

Подробную информацию читайте в номере 49 52 от 06.03.2010.

Вікторыя ЖЫЛЯКОВА.