Мы, жыхары Чарнобыльскага пасёлка (так яго клічуць мясцовыя жыхары) вёскі Прылепы, з вялікім задавальненнем глядзелі канцэрт ансамбля народнай песні "Суседзі”, які існуе пры мабільнай установе "Аўтаклуб” аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Смалявіцкага райвыканкама (кіраўнік Л.У.Бусько). Канцэрт адбыўся ў пачатку кастрычніка на адной з вуліц нашага пасёлка і быў прысвечаны Дню састарэлых людзей і Дню настаўніка. У гэты сонечны восеньскі дзень пасёлак нібы расцвёў, ажыў. Каля дзвух гадзін пад гукі баяна і бубна гучалі знаёмыя і любімыя ўсімі песні, байкі і добрыя пажаданні ў адрас мясцовых жыхароў.
Шчыра дзякуем самадзейным артыстам за іх творчасць і непаўторнасць, за радасць, цеплыню і любоў, якія яны змаглі перадаць нам. Жадаем ім моцнага здароўя, шчасця, душэўнай цеплыні. З радацю будзем хадзіць на іх канцэрты і далей.
Па даручэнню жыхароў вёскі Прылепы Мікалай САДЧАНКА.
Информацию читайте в номере 241 – 244 от 18.10.2014 г.