расширенный поиск по сайту
«    Май 2011    »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 
Рубрики
Наш опрос
Нравятся ли вам рубрики

Да
Нет



28 лютага,  у  апошні дзень зімы,  у  вёсцы  Азярыцкая Слабада  ладзілі  свята  «Гуканне  вясны». 

Яго  арганізатары — намеснік   дырэктара  па  ідэалагічнай рабоце  ПУП  «Азярыцкі-Агра» Юлія  Барысаўна   Ігнатовіч   і дырэктар сельскага Дома культуры вёскі Арэшнікі   Людміла  Уладзіміраўна Цыбранкова  — прадумалі  сцэнарый  да  дробязей. І кожны  госць свята змог  знайсці  сабе забаву  па  душы.   Прыхільнікаў песень, добрай  музыкі,  забаўляльных  конкурсаў   і  гульняў  сустракалі на  галоўнай  вясковай пляцоўцы самадзейныя  артысты  з  вёскі  Арэшнікі.   На  «Гульнёвым  падворку»  выхавацелі і настаўнікі  фізічнай культуры мясцовага  дзіцячага  садка праводзілі   для  дзяцей рухомыя  гульні,  спаборніцтвы,  эстафеты.  Асабліва прываблівалі мясцовых жыхароў катанне  на  кані,  хада  на  хадулях,  перацягванне  каната.  «Верхалазы»  мелі  магчымасць  залезці  на  слуп  і  дастаць  вельмі патрэбныя  ў  гаспадарцы  рэчы:  абаранкі,  гумавыя  боты,   каўбасу…Дзецям  даспадобы  прыйшлася снежная   гара  вышынёй  метры  з тры,  ўзабраўшыся на якую, яны  назіралі  за  дзеяннем  свята.   Падсілкавацца  можна  было  і  шашлыкамі,  і  смачнымі  блінамі,  і  гарачай  гарбатай  у  кампаніі лялек — Дзеда  і  Бабы.     А  колькі  смеху  і  вяселля прынёс  выхад  да гледачоў вялізнай лялечнай   каровы  з  усмешкай  на  ўвесь  твар! Да  яе  можна  было  дакрануцца,  з  ёй  можна  было  патанцаваць і  сфатаграфавацца.   Гукалі  вясну        звонкімі  галасамі, прыгожымі спевамі і музычнымі кампазіцыямі  дзеці  з  гурта  «Вясёлка» (музычны кіраўнік  С.В.Кавалевіч), настаўнікі мясцовай музычнай  школы,  салісты Саша Вул,  Вольга  Савіцкая,  Арцём Хмяльніцкі,  Наталля Казлоўская,  Людміла Цыбранкова і іншыя.   Падтрымліваў  землякоў таксама і фальклорны  гурт  з вёскі Прылепы.

І вясна не здолела адмовіць вяскоўцам. Яна   прыйшла! Нездарма ж пяюць птушкі, нездарма ж спальвалі  ў Слабадзе пудзіла  Зімы!

«Свята  ўдалося!  Нашы  людзі ўмеюць   не толькі  добра  працаваць,  але  і  адпачываць.  А  з  добрым  настроем   любую  працу адолеем»,  — так напрыканцы свята сказала Ю. Б. Ігнатовіч. І з гэтым нельга не згадзіцца.             Дарагія  землякі!  Шчыра віншуем  вас  з  надыходам  вясны  і  жадаем:

Будзьце  дужымі,  як  вада,

Будзьце  шчодрымі,  як  зямля,

 Працавітымі,  як  пчала,

 І  прыгожымі,  як  вясна!

ВОЛЬГА  КАВАЛЕВІЧ, мастацкі кіраўнік  Арэшніцкага сельскага Дома культуры.

 
 (голосов: 1)


Похожие публикации


Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии в данной новости.

Слушать радио
Популярные новости
Погода
Курсы валют
   
© 2009 Край Смалявіцкі.